Каб дабрацца да Мыса Добрай Надзеі, трэба ехаць на машыне каля гадзіны ад Кейптаўна. Горны серпантын вядзе да зялёнага парка: запаведніка, на тэрыторыі якога бегаюць бабуіны, страўсы ды розныя дзіўныя грызуны. На беразе сядзяць дзіўныя чорныя птушкі.
— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё —
Шыльда, побач з якой фатаграфуюцца ўсе турысты, знаходзіцца ў некалькіх сотнях метрах ад самай крайняй кропкі мыса, які з’яўляецца вялізнай стромкай скалой у акіяне. Крыштальна чыстая і празрыстая, як шкло, вада з белым пяском на дне насамрэч яшчэ і вельмі нізкай тэмпературы: халодная Бенгальская плынь з Атлантычнага боку Афрыкі не дае вадзе прагравацца вышэй за 10 градусаў ва ўсе сезоны.
На пагорку, куды можна падняцца фунікулёрам «Лятучы Галандзец» ці дайсці пешкі, знаходзіцца стары маяк. Побач з ім стаіць паказальнік ва ўсе бакі свету і з адлегласцямі да буйнейшых гарадоў.
Дзьме вельмі моцны ледзяны вецер: такі, што вырывае з рук… нават камеру! Але не дзіўна: Мыс Добрай Надзеі заўсёды быў вельмі цяжкай і небяспечнай кропкай для маракоў, шмат караблёў затапілі гэтыя ветры і шалёныя хвалі. Дарэчы, існуе легенда, што побач з гэтымі берагамі час ад часу ўзнікае карабель-прывід «Лятучы Галандзец», уладальнік якога прадаў душу д’яблу за магчымасць выбрацца з буры.
Барталамеу Дзіяш быў першым еўрапейцам, хто даплыў да Мыса Добрай Надзеі і назваў яго тады «Мыс Бураў», бо ветры так і не далі яму абмінуць Афрыку. Гэта зрабіў упершыню еўрапеец Васка Да Гама, помнік якому зараз стаіць на тэрыторыі нацыянальнага парка мыса.
Афрыка:
Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!