Я ўжо посціла некалькі фотачак жыхароў Саўэта, а вось тут будзе працяг.
— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё —
Саўэта — гэта частка Ёханэсбурга для беднаты, назва паходзіць ад South Western Townships. Гэта цэлая плеяда маленькіх вёсачак з драўлянымі таннымі баракамі, якія стаяць дагэтуль і ў якіх дагэтуль жывуць людзі. Зараз тут жыве каля 1,3 мільёна чалавек, пераважна чорныя. Тут ёсць сваё тэлебачанне і газета.
А пачалося ўсё пасля 1886, калі ўсіх чорных сталі высяляць з Ёханэсбурга ў гэты раён, які знаходзіўся бліжэй да залатых шахт, — каб заадно не траціць грошы на іх штодзённую перавозку на працу і назад.
Умовы, канешне ж, там былі надзвычай кепскія: быў высокі ўзровень захворванняў і смерцяў, была нават эпідэмія чумы. Стала горш у часы апартэіду, але ўжо ў 70-х гадах ХХ стагоддзя Саўэта стала гучаць па ўсім свеце. А ўсё з-за таго, што гэты горад стаў цэнтрам паўстання… школьнікаў. У іх было вельмі цяжкае жыццё: яны сумяшчалі працу з вучобай, не мелі ніякіх перспектываў у жыцці і не мелі чаго губляць. Таму 16 ліпеня 1976 года ў Саўэта выбухнула паўстанне школьнікаў і студэнтаў, а паліцыя адкрыла агонь па 10.000 дэманстрантаў. Былі забітыя некалькі дзясяткаў чалавек, а першым быў пазбаўлены жыцця маленькі 12-гадовы хлопчык Гектар Пітэрсан, які стаў сімвалам змагання афрыканскага народа супраць прыгнёту і апартэіду. Зараз у Афрыцы гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень афрыканскага дзіцяці.
Кожны зарабляе, як можа: гэты хлопец паказвае за грошы акрабатычныя трукі.
У музеі здымаць забаронена. Дазволілі толькі сфатаграфаваць памятныя цаглінкі з імёнамі дзяцей, якіх забілі падчас паўстання. Сярод іх — і Гектар.
Афрыка:
Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!