Kryscina.com Consent Management

Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!

Праблемы студэнтаў Паўднёвай Афрыкі мала чым адрозніваюцца ад праблем нашых студэнтаў. Канешне, апроч таго, што ў Афрыцы 30% маладых людзей - хворыя на СНІД.

Ва ўніверах Паўднёвай Афрыкі няма ўступных іспытаў: на вучобу залічваюць паводле адзнакаў з атэстата. Адзнакі ў школах выстаўляюць не па балах, а ў адсотках, то бок нашая «10» — гэта іх «100%», і апошнія гады ў школе як правіла вельмі цяжкія. У іх 7 прадметаў: ангельская, афрыкаанс, асновы бяспекі жыццядзейнасці і матэматыка, яшчэ тры прадметы школьнік выбірае сам, у залежнасці ад профілю.

Універсітэт Ёханэсбурга

У склад Універсітэта Ёханэсбурга ўваходзіць тры былыя ўніверсітэты: Вітвотэрсрэнд (існаваў з 1922 года), Рэнд Афрыкаанз (з 1966 г.) і ўніверсітэт Віста (уключна з тэхналагічным і педагагічным каледжамі, пераважна для чорных). Зараз гэта вялікі мультыкультурны кампус, тут вучацца студэнты з больш як 50 краінаў.

— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё — || —  + ПО-РУССКИ (хутка) —  

AFRICA on FLICKR

Мне вельмі спадабалася, як рэкламуецца Універсітэт Ёханэсбурга на бігбордах гораду. Вось, паглядзіце. Галоўны слоган: «Будзь кім захочаш!».

Пераважная большасць студэнтаў — чарнаскурыя. А белыя тусуюцца з белымі. Сегрэгацыя нашага стагоддзя… Яны ходзяць па кампусе з парасонамі, хаваюцца ад сонца: на двары нашая сярэдзіна лютага — іхні разгар жніўня, +32.

У адным з будынкаў кампуса замест простай сталоўкі, як у нас, цэлы калейдаскоп розных «хутка-смачна»: бургерныя, піцэрыі, і нават сушы-ту-гоў. На прыступках аднаго з карпусоў нехта прадае свае старыя падручнікі.

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.