Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

На берагах Кейптаўна ладзяць прабежкі людзі ўсіх рас і нацыянальнасцяў, а крыху далей за горадам жывуць марскія львы, кракадзілы ды… пінгвіны!

Кейптаўну пашанцавала літаральна з усім: пачынаючы ад геаграфічнага становішча ды вельмі мяккага клімату і заканчваючы багатымі флорай з фаўнай. Натуральна, скажаце вы, у кожнай краіне яна па-свойму багатая і разнастайная. Але калі выходзіш з кавярні, падыходзіш да берага і — бачыш марскіх ільвоў проста ў вадзе ля драўлянага мастка, а потым ад’язджаеш ад горада ў бок Мыса Добрай Надзеі — і бачыш сапраўдных пінгвінаў, ад захаплення пачынае адымаць мову!

— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё —

AFRICA on FLICKR

Тут зліваецца два акіяны: Атлантычны ды Індыйскі. Але канкрэтна гэты бераг лічыцца «Атлантычным»: вада тут вельмі халодная, ніхто не купаецца, я ўвайшла ў ваду дык потым зуб на зуб не трапляў: градусаў 5 адсілы!

Тут адносна дарагі раён: зняць кватэру тут будзе недзе даляраў 400. Але ў горадзе ёсць раёны, дзе можна зняць і за 150.

Cape Town [15]

Cape Town [16]

Evening in Cape Town

Cape Town [17]

Cape Town [19]

Адзін добры чалавек сказаў мне, што «пабываць у Кейптаўне і не з’ездзіць на вінную дэгустацыю — гэта злачынства!». Дзякуй 🙂 Таму што гэта было насамрэч крута: плаціш недзе 2$, выбіраеш 5 любых віда віна на спробу (грам па 50) + даюць 5 відаў сыру на «тэст-драйв». Па тэрыторыі бадзяліся пьяненькія ўжо турысты, якія, было бачна, ужо прайшлі некалькі курсаў і з’язжаць не збіраліся :)))

У ваколіцах горада таксама знаходзіцца кракадзілавая ферма. Тут жыве каля 1000 такіх драпежнікаў! За імі даглядаюць людзі: напрыклад, пры нас іх кармілі куранятамі. Палову з агульнага ліку гэтых жывёлаў людзі выпускаюць на волю, а палову пускаюць на торбачкі, абутак і кракадзілавы тлушч, які з’яўляецца самым моцным у свеце антыбіётыкам.

А гэта — парк для львоў. Як вядома, у Афрыцы не водзяцца тыгры, а львы могуць жыць толькі на волі. Але гэты парк спецыялізуецца на тым, каб выратоўваць ільвоў з заапаркаў, цыркаў і іншых «турмаў» для жывёл. Але такія жывёлы ніколі не змогуць выжыць у дзікай прыродзе, менавіта таму іх селяць тут: кормяць, даглядаюць, шукаюць ім апекуноў, якія плацяць за побыт і ежу львоў. І, каб яшчэ хоць нейк зарабіць ім на чарговую цукровую костку, паказваюць турыстам.

Ля Кейптаўна знаходзіцца выспа марскіх ільвоў і бераг пінгвінаў. Ільвы лёгка робяць заплывы да мацярыка, каб пахарчавацца рыбкай, якой кормяць іх турысты і рыбакі. А львамі час ад часу прыплываюць пажывіцца вялікія белыя акулы, іх галоўныя ворагі.

Кажуць, што пінгвінаў калісьці даўно прыбіла на вялікай ільдзіне да берагоў Паўднёвай Афрыкі. Тады там было некалькі пар, але людзі сталі за імі даглядаць — і ў выніку цяпер іх каля 70 пар. На іх прыходзяць паглядзець турысты, але, натуральна, турбаваць, карміць і дакранацца забаронена (хоць так ахвота!). Яны зусім маленькія, можа, 40-50 см у вышыню, рухаюцца павольна і мала, таму яны выглядаюць, як дзесяткі. Клімат іх задавальняе: відаць, таму, што на «іх» беразе дзьме моцны халодны вецер, а вада рэдка праграваецца да 5 градусаў.

African Penguins! [16]

African Penguins! [10]

Вось і ўсё! 🙂 Я паказала вам ўсё, што хацела з Паўднёвай Афрыкі 🙂

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.