Ведаю, што і ў Мінску плануецца нешта такое ж (цікава, на якой цяпер стадыі?), таму вырашыла распытаць арганізатараў пра цікавосткі/падводныя камяні, каб іх беларускім калегам было прасцей. Яны зараз у стане рэгістрацыі аб’яднання і ў стане рамонту, базуюцца ў падвале нейкага інстытута, але памяшканне цалкам іх, не ўніверсітэта. Збіраюцца яны кожны тыдзень, я застала чалавек 10. Дамовіліся на фотарэпартаж + інтэрвію ў чэрвені. Уруру! 🙂
Калі сыходзіла ў 23 з нечым, яны яшчэ даядалі самаробную (у мікрахвалёўцы!) шарлотку і ўсё не маглі разыйсціся! 😀