Афрыка [6]: Сафары. У госці да Караля Льва

Аказваецца, у натуральных умовах дзікія жывёлы не толькі выглядаюць, але і пачуваюцца шчаслівей! Скіруемся ў джунглі, у прыродны парк Пілансберг на поўначы ПАР.

Дарога заняла дзве гадзіны ад Ёханэсбурга: Google Maps паказваў, што мы кіруемся да вялікага круглага зялёнага кавалка тэрыторыі на мапе Паўднёвай Афрыкі — нацыянальнага прыроднага парка Пілансберг, чацвёртага па велічыні ў краіне. Самы вялікі — парк Кругер — знаходзіцца ў 250 км ад Ёханэсбурга і, як нам адразу сказалі, тэрыторыя такая агромністая, што можна не толькі не пабачыць жывёлаў, але і не паспець праехаць ад краю да краю за абмежаваны час.

— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё —

AFRICA on FLICKR

Выехалі на світанні. Вось такія краявіды былі за вакном нашай машыны.

З’явіліся горы і характэрныя «мульцяшныя» дрэвы, уласцівыя джунглям.

Jungle

Каля ўезду ў парк мы заплацілі сімвалічныя грошы і паехалі на вялікім старым грузавічку, які, падавалася, дыхае на ладан, бо ехаў ён з вельмі дзіўным гукам: то заводзіўся, то спыняўся. Але не: гэта рабілася спецыяльна для таго, каб не пужаць жывёлаў. Як толькі бачылі кагосьці — кіроўца адразу глушыў рухавік. Наш гід быў з сапраўднай вінтоўкай: кажа, будзем спадзявацца, што леў блізка не падыдзе.

Перад стартам мы ўсе распісаліся ў спецыяльным журнале: маўляў, калі вас з’есць леў, мы тут ні пры чым 🙂 Сказалі размаўляць вельмі ціха і пры набліжэнні да жывёлаў замаўкаць.

Спачатку мы пабачылі пару антылоп ля возера. Але ўжо праз пару хвілін мы заўважылі… сапраўднага слана! Далей усё падарожжа выглядала на нейкую гульню: хто першы разгледзіць жывёлу, хто разгледзіць увогуле, а яшчэ — хто прыгажэй здыме. Выйгравалі прызвычаеныя да небяспекі егіпцяне і тунісцы, а таксама тыя, у каго быў лепей зум!

Няма чаго каментаваць кожную жывёлу: глядзіце самі! Мы пабачылі антылопаў, якія тусаваліся цэлымі статкамі і паасобку, таксама жырафаў (нават так блізка, што маглі заўважыць, якія ў іх даўгія вейкі!), розных птушак, гіпапатамаў у вадзе, зебраў. Дарэчы, памятаеце Марці з «Мадагаскара» — як ён матляў хвосцікам туды-сюды, калі быў шчаслівы? Дык вось: зебры сапраўды так матляюць хвосцікамі! Гэта нерэальна міла!

Zebra

Boy

Нам насамрэч пашанцавала: хітом паездкі стаў… леў! Ён адпачываў у ценю пад дрэвам. Мы былі на вялікай адлегласці, разам з намі спыніліся яшчэ машыны чатыры і ўсе гіды адно аднаму казалі: «Леў! Заўважаны леў!» — і давалі каардынаты. Сапраўдны квэст!

Ну і напрыканцы прымецілі цэлы статак сланоў! Яны прыйшлі пааблівацца вадой ды папіць: на двары было +30!

Elephants

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.