Некаторы час гэты форт служыў па прызначэнні і там была турма. Асобна быў мужчынскі блок, асобна — жаночы, таксама розныя аддзяленні былі для чорных і белых: іх па-рознаму ўтрымлівалі, кармілі, каралі і сялілі між сабой. У турме былі катаванні, быў гвалт, адным словам — месца дэпрэсіўнае і цяжкае.
З 1995 года на Пагорку Канстытуцыі існуе Канстытуцыйны суд краіны. Запрашаю на шпацыр!
--
Набываем білецікі. Побач з касамі стаіць страшэнная інсталяцыя з людзьмі, якіх катуюць. Яна яшчэ і свеціцца!
Зараз мы ў жаночай турме. Асабістыя рэчы жанчын, іх галасы, іх словы. Камера была вось такога памеру. Тут жылі… 4 чалавекі! Вязняў пыталі святлом: "У маёй камеры №4 святло гарэла ўвесь час. Гэта вельмі мне замінала, таму што я была цалкам дэзарыентаванай" (Джойс Дыпалэ).
Мужчынскі блок. Тут сядзеў нават сам Гандзі! Махатму Гандзі затрымалі за ўзначальванне Руху негвалтоўнага супраціву і таксама за адмову насіць з сабой пропускі (раней усе чорныя былі вымушаныя паўсюль хадзіць са спецыяльным дакументам-пропускам).
А вось — зала суда. Зараз Канстытуцыйны суд вельмі дэмакратычны, ёсць нават адзін віч-пазітыўны суддзя-гей!
Афрыка:
Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!