Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара

Першае, што трэба паглядзець у Кейптаўне, — гэта Сталовая гара, якая раней была… выспай!

Вялізнае плато на вышыні звыш 1000 метраў у некалькіх дзесятках метраў ад берага двух акіянаў — з самага пачатку нават не верыцца, што гэта тая ж знаёмая планета!

— ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё —

AFRICA on FLICKR

Сталовая гара — адна з самых папулярных турыстычных кропак, яна ж выяўленая на сцягу Кейптаўна. Падняцца можна пешкі ці пры дапамозе пад’ёмніка. Мы абралі другі варыянт, бо дарога пехатой займае амаль 2 гадзіны. Пры пад’ёме практычна адразу закладае вушы, як у самалёце: кабінкі рухаюцца вельмі хутка і дасягаюць вяршыні за лічаныя хвіліны.

А далей пачынаецца космас! Сіняе-сіняе неба зліваецца з акіянам, а ў ледзь заўважнай смузе ўнізе — гарадскія хмарачосы, малыя дамкі і беласнежны пляж, там знаходзіцца адзін з самых багатых раёнаў гораду. Праўда, у акіяне ніхто не купаецца: тэмпература вады ўсяго 5 градусаў, халодная плынь. Наверсе на гары — запаведнік, там жывуць дзіўныя жывёлкі і растуць незнаёмыя расліны. Паветра — пранізліва халоднае, але зверху паліць сонца і дзьме цёплы вецер ад вады, таму атрымліваецца хвалюючы мікс тэмператур у адным і тым жа месцы. Бадай, неба і паветра — самае лепшае, па што варта ехаць у Кейптаўн і падымацца на Сталовую гару.

Побач са Сталовай знаходзяцца яшчэ дзве гары: Пік Д’ябла злева і Галава Льва справа. Парк даўжынёй у 3 кіламетры, унізе, побач з цэнтрам горада, від на Сталовую затоку. Часта гара знаходзіцца ў воблаку, тады парк зачыняецца для турыстаў, бо нічога не бачна. Абарыгены называлі гэтую гару Хоэрыквага, што значыць «Гара мора». Паводле археалагічных даследаванняў вельмі шмат гадоў таму Сталовая гара была выспай у акіяне!

Дарэчы, недалёка знаходзіцца выспа Робэн: менавіта там Нэльсан Мандэла правёў большую частку свайго зняволення — цэлых 27 гадоў! Нэльсан Мандэла назваў Сталовую гару «падарункам Зямлі». З гары бачная паўвыспа, на якой знаходзіцца Мыс Добрай Надзеі, туды мы выправімся іншым разам.

Table Mountain [29]

фота: Chris von Ulmenstein

Цікава, што ў гонар менавіта гэтай Сталовай гары атрымала сваё імя сузор’е Паўднёвага Паўшар’я: яго так назваў французскі астраном Нікалас Дэ Ла Кайль падчас візіту ў Кейптаўн у сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.