Афрыка [4]: Горад-гета — цэнтр паўстання … школьнікаў!

Афрыка [4]: Горад-гета — цэнтр паўстання … школьнікаў!

Я ўжо посціла некалькі фотачак жыхароў Саўэта, а вось тут будзе працяг.

Soweto [5]

-- ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё --

AFRICA on FLICKR

Саўэта — гэта частка Ёханэсбурга для беднаты, назва паходзіць ад South Western Townships. Гэта цэлая плеяда маленькіх вёсачак з драўлянымі таннымі баракамі, якія стаяць дагэтуль і ў якіх дагэтуль жывуць людзі. Зараз тут жыве каля 1,3 мільёна чалавек, пераважна чорныя. Тут ёсць сваё тэлебачанне і газета.

А пачалося ўсё пасля 1886, калі ўсіх чорных сталі высяляць з Ёханэсбурга ў гэты раён, які знаходзіўся бліжэй да залатых шахт, — каб заадно не траціць грошы на іх штодзённую перавозку на працу і назад.

Умовы, канешне ж, там былі надзвычай кепскія: быў высокі ўзровень захворванняў і смерцяў, была нават эпідэмія чумы. Стала горш у часы апартэіду, але ўжо ў 70-х гадах ХХ стагоддзя Саўэта стала гучаць па ўсім свеце. А ўсё з-за таго, што гэты горад стаў цэнтрам паўстання… школьнікаў. У іх было вельмі цяжкае жыццё: яны сумяшчалі працу з вучобай, не мелі ніякіх перспектываў у жыцці і не мелі чаго губляць. Таму 16 ліпеня 1976 года ў Саўэта выбухнула паўстанне школьнікаў і студэнтаў, а паліцыя адкрыла агонь па 10.000 дэманстрантаў. Былі забітыя некалькі дзясяткаў чалавек, а першым быў пазбаўлены жыцця маленькі 12-гадовы хлопчык Гектар Пітэрсан, які стаў сімвалам змагання афрыканскага народа супраць прыгнёту і апартэіду. Зараз у Афрыцы гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень афрыканскага дзіцяці.

Soweto [1]

Кожны зарабляе, як можа: гэты хлопец паказвае за грошы акрабатычныя трукі.

Soweto [2]

А гэта — вулічны ліхтар у Саўэта.

Soweto [3]

Soweto [4]

Гэта манумент Гектару Пітэрсану.

Soweto [6]

А гэтая шыльда — у памяць усіх маладых па цэлым свеце, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю.

Soweto [7]

Саўэта. Від на горад.

Soweto [8]

У музеі здымаць забаронена. Дазволілі толькі сфатаграфаваць памятныя цаглінкі з імёнамі дзяцей, якіх забілі падчас паўстання. Сярод іх — і Гектар.

Soweto [9]

Soweto [13]

Надыходзіць восень…

Soweto [11]

Дом Мандэлы.

Soweto [12]

Залаты кар'ер.

Soweto [14]

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Total Views: 316 ,
  • I speak Afrikaans

    Як надакучыла гэтая падстаўная публіка, што бегае па ўсім сьвеце (за чужыя грошы) і талдычыць усім пра “правы чалавека”.

    • kryscina

      гэта вы пра каго? О_о