Слухаем пасланне Aung San Suu Kyi: «Insecure people are trying to keep everything for themselves, when strong people are eager to share» — мару сустрэцца з ёй жыўцом!
Вікторыя, медсястра з Ямайкі, займаецца правамі дзяцей і моладзі.
Джубін, іранец, які ўжо даўно эміграваў у Канаду. Займаецца прамоцыяй TakingItGlobal.
Менан паказала мне, што такое марозіва Орэо. Жэстачайшая жэншчына! Гэта была нарката ўсяго падарожжа 🙂
Менан-фотамадэль!
Дарэчы, упершыню мела блізкія сяброўскія зносіны з дзяўчынкай-мусульманкай, з прадстаўніцай так бы мовіць, Егіпта і арабскага свету ў цэлым. І хачу я вам сказаць, што я пад уражаннем: шмат перацерлі наконт Захад VS Усход, я не ўяўляла, наколькі складана быць дзяўчынай у занадта традыцыйнай і рэлігійнай частцы планеты. Дзяўчынка вельмі разумная, адукаваная, з адэкватным, еўрапейскім складам розуму! Я спакойна за наш свет, калі я сустракаю ў розных краінах людзей, з якімі я разумеюся без дадатковых словаў і ў якіх дакладнае бачанне таго, як зрабіць свет лепш і як зрабіць гэта эфектыўна і хутка. Ці мне проста так шанцуе на такіх людзей?…
Гуляем. Гэта прыступкі касцёла Нотр Дам. Праўда, унутр трапіць так і не атрымалася: за ўваход хацелі 25 даляраў, а большасць з кампаніі ісці на такіх умовах адмовіліся, што лагічна. Вырашылі, што ў наступны раз) А ўнутры, дарэчы, мусіла быць вось так:
(c) © Tourisme Montréal, Stéphan Poulin
Котэ-будыст 🙂
Вось з гэтай крамы мяне выцягвалі сілай. Там унутры ўсё такое: нататнікі, магніцікі, кубкі! Праўда, усё мегадорага. Вось гэты сувенірны керамічны кедзік каштаваў каля 35 даляраў! Ну, Канада, там усё так…
Гэта мы перад закрыццём Асамблеі. Фотасэсія на памяць: заўтра разлятаемся ў розныя бакі.
Манрэальскае метро. Выглядае страшненька месцамі, і вагоны як быццам пласмасавыя, але я ўпэўнена, што бывае горш 🙂 Метро, дарэчы, не такое ўжо і старое, яму каля 50 год.
У вокнах аднаго з будынкаў у цэнтры Манрэаля ў вокнах вялізныя фоткі знакамітых джазмэнаў…
Усё! Заўтра ў 6 раніцы — цягнік на Таронта!
Canada:
Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!