Kryscina.com Consent Management

Канада [5]: More Манрэаля

Яшчэ адна, на гэты раз — вялікая порцыя фота з Манрэаля, з горада, дзе я ўпершыню ступіла на "амерыканскі" бок планеты. Пад катам неба, людзі, будынкі і атмасфера. Тая, якую адчула я ў гэтай франкамоўнай кропачцы Канады.

Гэта від з дваццаць-ужо не памятаю якога там паверха гатэля, дзе мы жылі з астатнімі ўдзельнікамі асамблеі. Здалёк бачная рака Святога Лорэнца. Сам горад, як апынулася, стаіць на востраве 🙂 А гэтая самая рака яшчэ з’яўляецца вялікім марскім шляхам, які злучае вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Па беразе горада цягнецца самы доўгі гарадскі порт у свеце: звыш 25 км у даўжыню. Караблі, краны, машыны, кантэйнеры…

Горад высокі. Я пра гэта ўжо пісала. Не надта ўжо супервысокі, як Нью-Ёрк, мяркую, але ж мне з нізенькай Еўропы, вышыні на першы раз хапіла 😉 Вельмі гэтыя масштабы натхняюць! Зусім інакш адчуваецца неба. Такім высокім і такім бяздонным! У Еўропе неба адчуваецца зусім побач.

Я прыехала за 3 дні да мясцовых выбараў. Падчас выбараў у абраную парламентарку стралялі. Ужо потым я даведалася, што штат Квебек вядомы сваімі сепаратысцкімі настроямі, жыхары Квебека, калі ў іх пытаешся, «адкуль ты?» замест «я з Канады» хутчэй за ўсё адкажуць «я з Квэбэка» 🙂 Яшчэ некалькі дзесяткаў год таму тут былі няхілыя хваляванні з тэрарыстычнымі актамі, бо ўсе грошы былі «англамоўныя», а тэрыторыя — франкамоўная. У выніку цяпер, як патлумачыў мне дзядзечка ў цягніку, з якім мы прагутарылі амаль усю дарогу ад Манрэаля да Таронта, калі я як замежніца вырашу пераехаць у Квебек, я буду вымушаная аддаць дзіця ў франкамоўны садок і школу, і ўсім пофігу, што я вучыла ангельскую і дзіцёнак будзе вучыцца на чужой для мяне мове. «Вы будзеце лічыцца «аліафон», чалавек, які не вучыўся ў школе ні па-ангельску, ні па французску. Вы вымушаны будзеце ўзяць курсы французскай, і ў вас не будзе выбару мовы для адукацыі Вашага дзіцёнка, толькі французская», — патлумачыў рэжысёр Даніэль, мой сусед у цягніку. У выбарах перамагла, дарэчы, вядомая сепаратыстка. Зараз усе рэферэндумы даюць 49/51 за аддзяленне ад астатняй Канады 🙂

Не толькі хмарачосы, ад якіх баліць шыя, сустракаліся мне на вуліцах Манрэаля. Напрыклад, вось такія мілыя каляровыя невысокія дамкі.

Гэта — «дамкі», што бліжэй да бізнэс-цэнтра горада.

Англіканская баптысцкая царква. Унутры міла і душэўна 🙂

Гэта — Палац Мастацтваў. У ім пройдзе частка Асамблеі CIVICUS, але пра гэта пазней. Вельмі мне шанцуе на дзіўнаватыя палацы мастацтваў апошнім часам! 🙂 Спачатку Валенсія, цяпер — гэта 🙂

Вядома, што гарады з вады выглядаюць зусім інакш і як правіла заўсёды вельмі каларытна. Я вырашыла скарыстацца такой магчымасцю і пракаціцца на рачным трамвайчыку па рацэ ўздоўж берага Манрэаля. Шмат сіні, шмат паветра, халодны вецер, спякотнае зусім яшчэ летняе сонца. Абгарэла 🙂 Канешне, сонца не глядзіць у каляндар: а было 2 верасня. Адсюль я адправіла sms маме: бо ў яе Дзень Народзінаў! 😉

Canada:

Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.