Тут шырока, рукамі не абняць, і высока, так, што баліць шыя за першы дзень. Тут вялікія машыны і жвавыя людзі, якім пофігу, што пра іх думаюць астатнія.

Бачыла нейкага забулдыгу, які пад свой стары напаўразбіты бумбокс даваў дразда пасярод вуліцы ў 8 раніцы. Бачыла маладую маці, якая пасярод галоўнай вуліцы горада мяняла падгузнікі дзіцёнку. Са мной проста так пачыналі размаўляць незнаёмыя людзі, проста таму што мы сталі/селі побач. Неверагодна!

Ногі занеслі на службу ў англіканскую царкву, хадзіла без музыкі ў вушах: слухала горад, слухала чужыя абрыўкі фраз, збірала іх у пазл. Бачыла, як аблокі плывуць у адлюстраваннях высокіх шкляных гмахаў, паўсюль шмат, шмат французскай мовы! Бачыла будынак з разнакаляровымі вокнамі, лес з ружовых дрэваў, стары горад і вуліцу Нотр Дам, сапраўдную пажарную машыну, нейкі парад ваенных самалётаў, яскравых геяў з фіялетавай і ружовай фрызурамі :)Усё вельмі дорага. Шарык марозіва - 3$. Прыйшла да вады тады, калі адпраўляўся адзіны на дзень цеплаход з доўгім маршрутам. Камера на гэты момант амаль села, грошай было ўпрытык і не ў той валюце (трэба было 28$). Сумнявалася, ці варта ехаць з камерай, якая можа не паспець зняць і кадра, але гэта быў адзіны дзень, калі я рэальна маю на гэта час. У выніку вырашылася: у вакенцы прынялі валюту, якая была, размянялі па нейкім хітрым курсе і за 5 хв да адпраўлення далі мне запаветны квіток! 90 хвілін Манрэаля з вады - гэта адназначна ўражанне дня: масты, стары порт, аблокі-качаняты і чароўны краявід са шкляных шматпавярховікаў! І чайна-таўн! Туды я яшчэ адназначна вярнуся: у іх круты авакадавы фрэш, адразу ўзгадалася Інданэзія 😉

Нувыпонелі 😉 Канада не любіць ромбакубаактаэдры 😉 (с)

Ну і пару прывітосаў з інстаграма

Canada:

Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!

Обо мне

КРИС | Маверик в эмиграции
Беларуска и брецели
42 страны, 5 профессий и шило в ж%

Гуманитарий с дипломом физика
Не эмиграция, а эвакуация!

Читать еще

Моя страничка в FB

Подпишись на рассылку

Оставь свой email — и я обещаю присылать тебе только самое свежее и интересное и не очень часто (я сама ненавижу спам!). 

Бесплатности, лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент в форме дайджеста раз в неделю.

© 2020 •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.