
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
... Менавіта тут да мяне дайшло, ДЗЕ Ляпісы здымалі свой кліп "Я верю" 😉
... Менавіта тут да мяне дайшло, ДЗЕ Ляпісы здымалі свой кліп "Я верю" 😉
Спусціліся мы з велічэзнай тэлевежы і ... пабачылі заліты сонцам горад з высокім-высокім сінім небам, моцным ветрам, цёплым восеньскім сонцам і жоўтых светлафораў! Запрашаю на першую частку шпацыру.
Як апынулася, у Манрэалі чыгуначны вакзал знаходзіўся ад мяне ў некалькіх кварталах і ў першы ж вольны дзень ўжо ў 6 з нечым раніцы я сідзела ў цягніку на Таронта!
Быў апошні дзень у Манрэалі, закрыццё Асамблеі CIVICUS і апошнія шпацыры па цікавым напаўфранцузскім горадзе з мяккім ад вялікай вады паветрам. Вось так мяне злавілі і сфоткалі ў той дзень мясцовыя фатографы.
Працягваю паказваць фотачкі з Манрэаля. Вось гэта - раніца, від на горад з дваццаць-нейкага паверху, з-пад даху. Ва ўсіх новых будынках адно з першых маіх дзеянняў - гэта скатацца на апошні паверх у выведку 😉
Калі мне пашчасціла быць у Паўднёвай Афрыцы, то мы наведвалі галоўны офіс CIVICUS у Ёханэсбургу, вось там-та я і даведалася, што плануецца такое мерапрыемства ў Манрэалі. Надзеяў амаль не было, але я падала заяўку. І цудам, за месяц да асамблеі я атрымала пазітыўны адказ і квіткі!
Яшчэ адна, на гэты раз — вялікая порцыя фота з Манрэаля, з горада, дзе я ўпершыню ступіла на "амерыканскі" бок планеты. Пад катам неба, людзі, будынкі і атмасфера. Тая, якую адчула я ў гэтай франкамоўнай кропачцы Канады.
Тут шырока, рукамі не абняць, і высока, так, што баліць шыя за першы дзень. Тут вялікія машыны і жвавыя людзі, якім пофігу, што пра іх думаюць астатнія.
Схадзіла сёння ў англіканскую царкву. Ногі самі прынеслі. Спадабалася вельмі!
Вось тут, куды мяне прывёз хуткасны аэрапортавы аўтобус №747, стаяла хвілін 5 і не магла надыхацца незнаёмай, празрыстай, чужой восенню. Параўноўваць ўнутраняе заміранне ад розных новых гарадоў - тое самае, што параўноўваць чырвонае з халодным.
Варшава - Парыж - Манрэаль - Таронта - Ашава - Ніагара - Манрэаль - Амстэрдам - Варшава! Вярнуся 11 верасня. Будзе шмат фота 🙂 А пакуль - самалётнае-трансатлантычнае 😉
© 2020 • Все права защищены
При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.