Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!

Як апынулася, у Манрэалі чыгуначны вакзал знаходзіўся ад мяне ў некалькіх кварталах і ў першы ж вольны дзень ўжо ў 6 з нечым раніцы я сідзела ў цягніку на Таронта!

Цягнік, які адвёз мяне амаль за 600 км углыб краіны, каштаваў $75 і ехаў амаль без прыпынкаў. За вакном паўзлі зусім беларускія краявіды, а заднюю дзьвер (мне дастаўся хваставы вагон), від з якой я старанна фоткала (гл. наступнае фота), я выпадкова кудысці націснуўшы, адчыніла і ў вагоне падняўся шум! Ну, я ўмею 🙂

Беларусь жа, праўда?

Залева! Я ўжо думала, з надвор’ем мне ў той дзень не пашанцавала капітальна… Але… Канада ўмее здзіўляць, як апынулася!

У Таронта мяне сустрэў былы аднакурснік Жэнька, які цяпер вучыцца ў Ошаве. Без яго падарожжа было б зусім не такім цудоўным! Месцы не так шмат значаць, людзі робяць месцы! Дзякуй табе ў стомільённы раз, Жэнь 🙂

Падымаемся на тэлевізійную вежу: 553 метры ў вышыню! Цэлых 33 гады гэтая вежа была самай высокай вежай і самай высокай архітэктурнай пабудовай у свеце у заходнім паўшар’і. Потым пабудавалі Бурж Халіфу ў Дубае 🙂 Цяпер рэйтынг выглядае так:

Toronto [9]

Ну, далей можна без каментароў!  У мяне дык наверсе там проста адняла мову. Глядзіце яшчэ болей у наступным пасце: цацачны Таронта.

Toronto [10]

Можна было б заплаціць яшчэ паўмяшка грошай — і тады б пусцілі пагуляць па краю вежы са страхоўкай.

Канадскі міміміша 🙂

Ну дык вось, наконт надвор’я. Калі мы толькі заходзілі ўнутр — ліў дождж. Калі мы былі наверсе — было воблачна. Калі мы папілі гарбаткі і выйшлі з вежы — наце вам! Лазурнае неба, ні воблачка!!!

Canada:

Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.