Дэкрэт
Па-першае, цікавая рэч у іх з дэкрэтным адпачынкам: у Польшчы ён цягнецца... 6 месяцаў. Далей жанчына або бярэ адпачынак за свой рахунак, каб даглядаць за дзіцёнкам, або выходзіць на працу. Менавіта таму ў Польшчы ў яслі прымаюць дзетак ад 6 месяцаў да 3 год, і называюцца такія яслі "жлобэк" (żłobek), а каштуюць 300 зл на месяц (100 даляраў). Ёсць аналагі прыватныя - яны называюцца "клубік малюха" (kłubik malucha), каштуюць 2000 зл на месяц, каля 500 еўра.
Кура
Дыска
Кватэрнік называецца зусім новым словам - домувка (=domówka, паці ў хаце)), ці інакш - прыватка (prywatka). А вось з клубамі ды дыскатэкамі інакш: у Польшчы ў горадзе ніколі не скажуць "мы ідзем на дыскатэку", бо дыскатэкі былі раней і зараз гэта паняцце замянілася на "мы ідзем у клуб", "дыскатэка" кажуць людзі з дробных гарадоў ці вёсак. Ва Украіне ж наадварот: "у клуб" людзі ходзяць у вёсках, а "на дыскатэку" - у гарадах.
Спорт
Віды спорту названыя вельмі па-польску, і гэта я валялася, канешне: пілка ножна (piłka nożna) - футбол, пілка рэнчна (piłka ręczna) - гандбол, кошыкувка (koszykówka) - баскетбол, сяткувка (siatkówka) - валейбол, дэскаролка (dęskarolka) - скейт, колярство (kolarstwo)- язда на ровары, нарцярство (narciarstwo) - язда на лыжах.
Працяг будзе...