Сёння размаўлялі пра прыродныя катаклізмы ў Японіі: у нас у групе дзяўчынка японка, дык яна нам распавядала крыху ад сябе, праўда, яна сама з іншага рэгіёну. І вельмі прыемна было, што настаўніца пачала заняткі з «мне вельмі шкада» у адрас дзяўчынкі. Як кажуць, зараз мы ўсе крыху японцы…
ЧАЭС
У сваю чаргу мы, хто з Беларусі і Украіны, распавялі ў фарбах астатнім, як праходзілі першыя дні пасля катастрофы на ЧАЭС: што людзям не паведамілі, што нашыя бацькі хадзілі на парад 1 мая і г.д. Настаўніца была ў шоку. Сказала, што ў Польшчы паведамілі на другі дзень, прычым палякам тэлефанавалі сваякі ці сябры з ЗША, са Швецыі і казалі, што зафіксаваны ўсплеск і г.д., і тады палякі адразу, на 2 ці 3 дзень распачалі кампанію па паенні дзяцей ёдам, ДЫК І ТОЕ медыкі абураліся, што запозна…
Ну а далей крыху лексікі: напрыклад, сёння вывучалі слэнгавыя славечкі, я спаўзала пад стол.
Чыкса
Хабар
Łapówka — гэта хапар, взятка. Ціпа, «даць на лапу». Мяне некаторыя сябры засцерагалі, што, маўляў, ты глядзіііі, не смей нічога ні ў якім разе прынесці ва ўнівер настаўнікам у якасці прэзента (нават шакаладку), маўляў, у іх з гэтым вельмі-вельмі строга! Я і так ніколі не насіла, а тут дык і ўвогуле напужалася. А вось і не. Аказваецца, шакаладкі і дробныя прэзенты, як і ў Беларусі, дапушчальныя, і гэта ўвогуле хабарам ніякага кшталту не лічыцца.
ЗАГС
Цікава, што ў іх не прынята нічога насіць ні ў радзільню акушэркам і доктару пасля нараджэння дзіцяці, тое самае з ЗАГСам, настаўніца польскай была здзіўленая, што ў нас дагэтуль існуе інстытут «занёс шакаладку — вылечыўся». У якасці падзякі носяць кветкі ці цукеркі толькі настаўнікам. І прычым гэта хабарам не лічыцца, і ўвогуле цукеркі і шакаладкі яны не лічаць за хабар, хабар — менавіта грошы ў капэрце, і зараз у іх гэта вялікая праблема, гэтак жа, як і ва Украіне, але пра гэта — у наступным пасце 😉
Дарэчы, будзе прыемна ведаць, што гэта камусці цікава і карысна 😉 Плюсаніце, каму спадабаецца, я тады буду рэгулярна такое пісаць 🙂