Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!

Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!

Niagara Falls [1]

І вось, гэты дзень надыйшоў: 7 раніцы, мы, з тэрмасам, мюслі-батончыкамі і апранутыя цёпла, як тая капуста (зранку і ўвечары каля 12 градусаў, а ўдзень прагрэецца да 27!), адпраўляемся з Ошавы праз Таронта ў горад які так і называецца — Niagara Falls! Праз 3 гадзіны будзем на месцы.

Niagara Falls [2]

Niagara Falls [3]

Світанне над возерам Антарыё з вакна цягніка.

Niagara Falls [4]

Прыехалі! Маленечкі ўтульны горад. Заходзім на гарбату і блінчыкі ў кавярню.

Niagara Falls [5]

Niagara Falls [6]

Карцінкі, якія бачым па дарозе да вадаспада. І вавёркі! Статкі вавёрак!

Niagara Falls [7]

Niagara Falls [8]

Niagara Falls [9]

Niagara Falls [10]

Падыходзім да вадзічкі. Вадзічка вельмі празрыстая, колер рэальны.

Niagara Falls [11]

Niagara Falls [12]

Мост Вясёлкі. Па абодва бакі ад яго знаходзяцца памежныя пункты пропуску паміж Канадай і ЗША.

Niagara Falls [13]

А вось і ён!

Niagara Falls [14]

Узялі квіткі на лодачку.

Niagara Falls [15]

... выдалі сіні плашчык. "Там будзе вельмі мокра, раім схаваць камеру!"

Niagara Falls [16]

... хаваю камеру... 🙂

Niagara Falls [17]

Гатовыя!

Niagara Falls [18]

Niagara Falls [19]

У птушак свая чарга 🙂

Niagara Falls [20]

Niagara Falls [21]

Гэта не самы высокі вадаспад, але лічыцца самым прыгожым. Самы высокі — вадаспад Вікторыя ў Зімбабвэ. Тут жа возера Эры ўпадае ў возера Антарыё. Рэчка, уласна, называецца Ніагара (ВНЕЗАПНО!) таксама 🙂 Вадаспад каля 50 м у вышыню і больш за кіламетр у даўжыню.

Niagara Falls [22]

Niagara Falls [23]

Niagara Falls [24]

Падплываем да самай вялікай і шумнай часткі.

Niagara Falls [25]

Вось гэта, бадай, уражанне дня. Ці нават уражанне ўсёй паездкі. Ня ведаю, цяжка сказаць, але гэтае адчуванне, калі стаіш, можна сказаць каля цунамі, каля сцяны вады памерам у 17-павярховы дом, а пры гэтым ты адначасова і глохнеш, і слепнеш — бо вада падае з неверагодным шумам і пры яркім сонцы вада асляпляе — не застаецца словаў, каб гэта ўсё апісаць! Страх, захапленне і моц унутры ў адзін момант!

Niagara Falls [26]

Niagara Falls [27]

Niagara Falls [28]

Niagara Falls [29]

Niagara Falls [30]

Жэнька

Niagara Falls [31]

Плашчык звезла з сабой дадому 🙂

Niagara Falls [32]

Niagara Falls [35]

Niagara Falls [36]

Niagara Falls [37]

А калі ўжо ў другой палове дня мы перайшлі на іншы бок усяго гэтага вялікага "воднага парка" і апынуліся да сонца спіной, мы сталі лавіць вясёлкі! Пачынаецца 🙂

Niagara Falls [38]

Niagara Falls [39]

Сідзім пад сцягамі на траўцы.

Niagara Falls [40]

Niagara Falls [41]

Niagara Falls [42]

Niagara Falls [44]

Niagara Falls [45]

Niagara Falls [46]

Niagara Falls [47]

Niagara Falls [48]

А далей мы пайшлі на аглядальную вежу, як у папярэдні дзень у Таронта. Толькі вежа была ніжэй, але за кошт свайго геаграфічнага палажэння і за кошт таго, што яна яшчэ і на горачцы была, то ўражанні параўнальныя!

Niagara Falls [49]

Niagara Falls [50]

Таронта!

Niagara Falls [51]

"Good morning, America, how are you?" — бераг насупраць нас ужо належыць ЗША, там знаходзіцца горад Бафала.

Niagara Falls [52]

Niagara Falls [54]

Бафала

Niagara Falls [53]

Niagara Falls [55]

Niagara Falls [56]

І тут мы ўжо бяжым на цягнік назад, паўз турыстычную частку горада: парк забаваў і тысячы нагодаў для турыстаў прынесці маленькаму гораду прыбытак 🙂

Niagara Falls [57]

Niagara Falls [58]

Niagara Falls [59]

Canada:

Канада [1]: Самалёцікі!
Канада [2]: Манрэаль!
Канада [3]: Англіканская царква
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Канада [5]: More Манрэаля
Канада [6]: CIVICUS World Assembly 2012
Канада [7]: Хмарачосы, Каралеўская гара і вечар у Манрэалі
Канада [8]: Апошні дзень у рознакаляровым Манрэалі
Канада [9]: Цягнік у Таронта і CN Tower!
Канада [10]: Цацачны Таронта
Канада [11]: Таронта — горад жоўтых светлафораў
Канада [12]: Адзін дзень у Таронта
Канада [13]: Ніагарскі вадаспад!
Канада [14]: Ніагарскі вадаспад [TOY]
Канада [15]: Дадому!

Total Views: 273 ,
  • >>>Самы высокі — вадаспад Вікторыя ў Зімбабвэ.Не, самы высокі – гэта впсп. Анхель у Венесуэле. 

  • >>>Самы высокі — вадаспад Вікторыя ў Зімбабвэ.Не, самы высокі – гэта впсп. Анхель у Венесуэле.