Учора было афіцыйнае адкрыцьцё першай у Менску галерэі сучаснага мастацтва - галерэі "Ў". Мой стан добра ахарактарызавала выпадковая фраза мінакоў, якія праходзілі ўчора паўз будынак: "Я ўвогуле не думала, што ў Беларусі такое МОЖА БЫЦЬ!"

Учора на Незалежнасьці 37а быў адкрыты партал у нейкі не па-беларуску цывілізаваны сьвет: столькі гламура і прадстаўнікоў бізнэс-эліты ў адным месцы я, напэўна, яшчэ нідзе ў Менску не бачыла! Арганізатары малайцы: вельмі спадабалася, што была арганізаваная нейкая праграма і звонку, і ўнутры, бо людзей было вельмі шмат, нават ня гледзячы на тое, што ў вечар адкрыцьця пускалі выключна па запрашэньнях.

У галерэі я налічыла 5 тэматычных пакойчыкаў: галоўная заля, кнігарня, кавярня, псіхадэл-пакойчык і маленькая выставачная заля.  Дарэчы, дагэтуль не магу ў галаве суаднесьці тое памяшканьне, дзе мы нядаўна ладзілі 34 Faces і тое, што я пабачыла пры адкрыцьці. Усё вельмі! Бездакорна! І я неверагодна шчасьлівая, што нарэшце мы яшчэ на крок наблізіліся да цывілізаванай не-саўковай Беларусі!

галерэя Ў

галерэя Ў

На ўваходзе чыталі вершы і круцілі нейкую графіку

галерэя Ў

галерэя Ў

Чэл сідзеў пад парасонам у ванне, басанож, зарыўшы ногі ў жоўтае лісьце

галерэя Ў

галерэя Ў

галерэя Ў

У прыбіральні можна маляваць крэйдамі на сьценах (дарэчы, ёсьць сярод чытачоў тыя, хто пасьпеў зафотаць сьцены на паці 34 Faces? Очань нада.)

галерэя Ў

Кнігарня

галерэя Ў

галерэя Ў

У кнігарні ў рамках пад шклом віселі аголеныя літаратары ;)

галерэя Ў

... дзецям таксама каціла

галерэя Ў

галерэя Ў

Псіхадэл-пакой

галерэя Ў

Выстава хэндмэйда

галерэя Ў

галерэя Ў

галерэя Ў

Кавярня. Тут налівалі!

галерэя Ў

галерэя Ў

Дзевачка трэсла грудзямі з паўгадзіны перад прасунутым беларускім бамондам. Так ім і нада)

галерэя Ў

галерэя Ў

Яшчэ фота + гукі галерэі тут

Таксама чытайце