Мы вырашылі сустрэцца ў Эсэне: больш-меньш вялікі горад, куды нам абодвум было б зручна дабірацца. Асноўным геаграфічным пунктам Эсэна быў вельмі неблагі іх музей сучаснага мастацтва.
Дарога заняла каля 3 гадзін з 4 перасадкамі (ох ужо гэтая дочэбанн!)
Вось нарэшце і Эсэн!
Тут шмат шкляных новабудоваў.
Забаўныя скверыкі і скульптуры)
Мост да музея сучаснага мастацтва
Фоткаць забаранілі. Вось адзінае фота)
Па гарбатцы — і па цягніках!
Вечарам гэтага дня я адправілася назад да мілай сямейкі ў Хаан, каб адтуль у наступны дзень а 5 раніцы адправіцца ў аэрапорт Дзюсіка, даляцець да Берліна і адтуль — да Валенсіі. Крыху дзіўная схема палётаў (не па дарозе), але што паробіш: задоўга да гэтага падарожжа я знайшла для сябе файныя варыянты падарожжа, але пра гэта — у наступным пасце!