Рэвалюцыя: патрэбныя ідэі? Парады ад егіпецкага актывіста

Паразмаўляла з актывістам егіпецкай рэвалюцыі. Ён трапна заўважыў, што добры час стаць лідарам — гэта калі людзі патрабуюць ідэяў і граматнага каардынатара. Ягонае імя не называю, ён нам яшчэ можа быць карысным у многіх справах, а так стане неўязным. 

Вось ён, у цэнтры кадра, кліча кудысці натоўп 🙂

Такім чынам, я распавяла яму ў дэталях, што ў нас адбываецца і цяпер раскладаю па пунктах:

  • Як збіраць шматлікія і НЕЧАКАНЫЯ акцыі? Малыя групы ходзяць па спальных (так эфектыўней!) раёнах і крычаць пад вокнамі дамоў: "У-ХО-ДИ", "ЛУ-КУ НА МУ-КУ", "ДАС-ТА-ЛА!", "СТОП ЛУ-КА" - на ваш густ, галоўнае, каб крычалася лёгка і зразумела. Першая рэакцыя будзе - "што гэта?!" Далей - людзі, асабліва моладзь, будуць фоткаць, здымаць на відэа і выходзіць да вас уніз. Набіраеце пару соцень чалавек са двара - ідзеце гуляць разам па горадзе. Эфект: гэта НЕМАГЧЫМА адсачыць і спрагназаваць. Як варыянт крычаць можна ў масках улічваючы нашую сітуацыю, маска Гая Фокса, як варыянт - у дапамогу)) 
  • "Не канцэнтруйцеся на сталіцы - там будуць біць і з кожным разам усё горш. Едзьце ў рэгіёны - і рэжыму канец, калі аднойчы ўсе з рэгіёнаў з'едуцца ў сталіцу. У вас ужо зараз у рэгіёнах вялікія поспехі, там для людзей усё новае і яны гатовыя дзейнічаць, а сталіца стамілася ад турмаў і дубінак".
  • "Не бойцеся прымяніць сілу ў адказ. Бьюць вашых жанчын, дзяцей, а вы глядзіце на іх і кажаце "Міліцыя з народам?!" Пакуль ёй плацяць, яна не будзе з народам. Даведайцеся, колькі ім плацяць, апублікуйце дадзеныя: калі мы зрабілі гэта ў Егіпце, на наступны дзень людзі спалілі ўчасткі паліцыі"
  • "Што рабіць з паліцыяй? Даведайцеся іх імёны і адрэсы, закідайце лістамі, дзе падрабязна распішыце іх будучыню, калі яны не далучацца да вас. Кропля камень точыць. Пішыце праўду пра тое, пад якія законы яны падпадуць з юрыдычнага пункту гледжання, кожны раз - новы тэкст, усё па-чалавечы, без пагроз, але і без зваротнага адрасу. Прыводзьце прыклады, як гэта было ў іншых краінах, скажам, у Егіпце. І калекцыянуйце фота і іх дадзеныя, яны вам спатрэбяцца пасля таго, як вы прагоніце Лукашэнка."
  • "Што рабіць з тымі, хто працуе ў дзяржаўных СМІ? Тое самае, што і ў пункце вышэй."
  • "Звяржэнне таталітарнага рэжыму - гэта маркетынгавая кампанія, медыя-вайна. Перамагае разумнейшы. Вам не патрэбныя ўсе людзі на плошчы. Абавязкова патрэбныя разумныя мэнэджэры, якія бачаць карціну агулам, якія хутка могуць прыняць правільнае рашэнне. Калі ўсе на плошчы без плана - гэта бойня, на вас проста натраўліваюць сабак у форме. Думайце, на кожным кроку."
  • Ад онлайна ў офлайн: "Зрабіце ўлёткі з інфармацыяй пра рэвалюцыю з інфармацыяй, дзе знайсці самыя актыўныя соцсеткі і СМІ. Гэта вельмі магутны крок, гэта - разбурэнне ілюзіі чыстага онлайна, гэта - матэрыяльная паперка з нематэрыяльнага віртуальнага свету. Раздавайце на акцыях мінакам і раскідвайце ў паштовыя скрыні"
  • "Лідары з'явяцца падчас і пасля рэвалюцыі, а тыя, што застануцца па-за кадрам - пра іх хутка забудуць і яны сыйдуць з палітычнай арэны. Людзі цягнуцца да тых, хто валодае ідэямі і ўмее іх рэалізаваць; людзям не патрэбныя тыя, хто толькі гаворыць і ездзіць за грантамі"
  • "Вам адключаць інтэрнэт і мабільную сувязь адначасова. У нас зрабілі так. Вельмі добра арганізуйцеся ў офлайне, але каб не быць цалкам адрэзанымі ад свету - карыстайцеся дыялапам іншай краіны. Наземную тэлефонную сувязь не адключаць - яны самі ёй карыстаюцца. Дыялапы такія як правіла вельмі дарагія, але ў час нашай рэвалюцыі Францыя выдзяліла нам бясплатны дыялап-нумар."

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2022 •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.