Адпраўляемся ў адкрыты акіян. Ехаць нам каля 15 км, па дарозе абяцяюць знакі на пяску, паходжанне якіх ніхто дагэтуль не можа разгадаць.
Вось і яно. Тут мы спыніліся, лодка прыглушыла матор і можна было падумаць пра вечнае 🙂 Там, аказваецца, цэлая даліна з такімі знакамі, і каб іх усе пабачыць, можна было набыць квіток на маленечкі прапеллерны самалёт за 100 даляраў за 30 хв і паглядзець на знакі зверху, але дарагавата — і мы пакінулі гэта на іншы раз 🙂
І вось куды нас везлі. Выспа ў адкрытым акіяне, дзе жыве каля 50.000 птушак! Мала таго, яшчэ і розная іншая жыўнасць: марскія коцікі, цюлені, крабы, пінгвіны! А ўсё таму, што там вельмі рыбнае месца і птушкам там вельмі лёгка можна пракарміцца.
Пінгвіны! У адрозненне ад Кейптаўна, дзе былі афрыканскія пінгвіны (яны ж ачковыя), тут, відаць, перуанскія, яны ж пінгвіны Гумбальдта. Яшчэ нейкіх бачыла ў акіянарыюме ў Валенсіі, трэба будзе ідэнтыфікаваць і тых! Стану пінгвіназнаўцам у старасці 🙂
Калісці тут быў стары порт, але людзі адступілі. Птушкі, шмат іх! 🙂
А вось тут проста адняло мову!
Плывем назад. Уфф!
Працяг будзе…