Перу [5]: 300 км на поўдзень — Іка

У краіне, дзе ніхто з нас ніколі не быў і планаў дадатковага падарожжа ніхто не будаваў, прыйшлося выбіраць метадам тыка. Тык — Іка ў 300 км ад Лімы.

Так як з Мачу Пікчу выйшла накладачка, мы за пару дзён прыдумалі іншы варыянт. Ну, у краіне, дзе ніхто з нас ніколі не быў і планаў дадатковага падарожжа ніхто не будаваў, бо ўпэўненыя былі, што паедзем у самую папсовую і прыгожую кропку Перу, таму прыйшлося выбіраць метадам тыка. Тык паказаў на невялічкі горад Іка ў 300 км ад Лімы на поўдзень.

Ехалі ўсляпую, нават пагугліць не давялося, не было калі. Паехалі мы на аўтобусе фірмы CruizDelSur: аўтобусы двухпавярховыя, але крыху раздоўбаныя ўжо, падумалася, што такім будзе PolskiBus праз год дзесяць 🙂

Мы прыехалі ўночы, нічога, акрамя рыкш, як у Індыі, не пабачылі. Таксоўка каштавала нейкіх смешных грошай, а-ля $2 за 15 хв углыб горада. Засяленне ў хостэл — гэта быў асобны нумар, канешне. Уладальнік хостэла, ён жа вартаўнік, не разумеў ні слова па-ангельску (потым мы даведаемся, што гэта наша вялікая праблема: тут НІХТО не разумее ні слова па-ангельску)), не разумеў што такое «мы зарэзервавалі пакоі ў інтэрнэце» і г.д. З горам папалам нам выдалі пакоі і мы пайшлі спаць.

А на раніцу мы пабачылі гэта…

іка

Цудоўныя афішы.

іка

Таксоўкі.

іка

Лебядзеў напісаў бы пра гэтае месца як пра звалку і сметніцу, але я тут пабачыла шмат сонца і колераў. Так, будынкі стаяць разбураныя пасля землятрусу ў 2000-нейкім там годзе, ніхто іх не зносіць і не адбудоўвае, стаяць сабе і стаяць, паціху развальваюцца… Але цэнтр горада вельмі мілы і ўтульны, бедната, канешне, але ж «душа» горада вельмі чыстая і прыемная.

Таксісты ездзяць з мяккімі мімімішкамі! Чаму — паняцця не маю 🙂

Там ужо пачынаецца пустыня. Увесь горад — гэта вялікі оазіс у пустыні. Налева — паласа пустыні ў 30 км і потым акіян, направа — пустыня і Анды. Калі тут здарыўся землятрус, мясцовыя распавядалі, як воду ім вазілі з Лімы, бо былі перабоі з падачай вады праз водаправод, дык на трасе стаяла «водная мафія» і забіралі воду ў машын пад пісталетамі.

Пасля таго, як мы спрабавалі зрабіць замову нашага першага абеда ў адной з рэстарацый у цэнтры, на нас збёгся паглядзець увесь персанал. Мы і мычалі, і бэкалі, карацей, гулялі ў кракадзіла ў прамысловых масштабах, каб нас нарэшце пакармілі! Нам намалявалі вако: тое, з чаго быў зроблены стэйк 🙂

іка

Машынкі. Гэта паліцэйская.

іка

Мандарыны за $0.6

іка

Ананасавы фрэш на вуліцы. Як у Інданэзіі 🙂

Рыкшы.

Бачныя разбураныя дамы, галоўны касцёл.

ика перу

ика перу

ика перу

Школьніца.

kryscina

Ку-ку 🙂

Ад’ехалі 5 км ад цэнтра.

ика перу

Унучка Нэльсана Мандэлы.

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.