Перу [3]: Ліма & Assembly

Сёння я пакажу вам астатнія фоткі з Лімы. Шкада, не было на гэты горад шмат часу, бо ў асноўным сідзелі ў чатырох сценах, на Асамблеі. На горад было па 15 хвілін удзень, былі вечары і ночы, якія праходзілі ў размовах, таму толькі тройчы я выехала за межы "нашага раёна": на акіян, у бар у старым горадзе і на кірмаш.

Ліма

Шмат жывёлаў. Вось вавёрка, напрыклад)

Вось гэтыя дзівосы прадаюцца на кірмашы. Шкатулка ручной працы і шалёных коштаў. Ды яшчэ і вельмі страшна пакоцаць у далёкім пералёце!

Ліма

Затое папрывозіла сябрам такіх зімовых шапак з шэрсці альпакі, гэта такая перуанская лама. Якую жыўцом я так і не пабачыла ў натуральным асяроддзі, бо ў Мачу Пічку мы так і не патрапілі. Апынулася, што ўсе перуанскія лоўкосты, на якія я разлічвала, заламілі не_грамадзянам Перу шалёныя кошты, утрая большыя, чым былі паказаныя ў інтэрнэце. Чытайце дробны шрыфт, называецца =/ Ну, але мы спантанна вырашылі, куды мы паедзем замест Мачу Пікчу, але пра гэта — пазней.

Нацыянальны дрынк — піско. Pisco Sour, падаецца кактэйлем з ананасавым фрэшам. Ну, самагонка і самагонка, гэта я зразумела ўжо потым, калі пабачыла ў музеі, як яго робяць. Бачыла самагонны апарат памерам з дом і не аслепла! :))

Актывістка з Бахрэйна, якая адвучылася ў Брытаніі і вярнулася. Дачка лідара мясцовага супраціву, які зараз знаходзіцца за кратамі. Пасля ейнага спіча ўся заля хлопала стоячы. «Вось якімі вырастаюць мусульмане, калі ім даць нармальную адукацыю» — сказаў мне сябра-мусульманін пасля.

Пасля таго, як я пабачыла, што амаль ва ўсіх таксоўках у Перу стаяць абаронныя краткі для кіроўцы, падумалася, што лепш тут усё ж не жыць 🙂

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.