Берлін. Сонца, якое паўсюль, і ўнутры, і звонку, нават падчас дажджу, нават з-за хмараў. Цяпло, якое грэе скрозь калючую сцюжу, ад якой трэба хавацца з носам у вялікі пухнаты шалік і грэць далоні ў рукавічках.

Берлін. Хоць і шэрыя гмахі ды шматпавярхоўкі са шкла, а ўсё адно адчуваецца, што Горад - жывы, што Горад дыхае. Дыхае і запаўняе цёплым дыханнем халодныя восеньскія вуліцы, фарбуе ўсьмешкамі твары людзей, фарбуе рознымі колерамі будынкі і дрэвы, трамваі ды цягнічкі, што мітусяцца туды-сюды скрозь Берлін кожны, кожны дзень.

Берлін. Горад, у якім хочацца маўчаць і слухаць музыку Горада, калі будынкі, машыны, людзі і дрэвы ствараюць непаўторную аўру, зліваюцца ў адзін толькі сэрцам чутны рытм, у мільёны імпульсаў, ад якіх не стамляешся нават ад цэлага дня на нагах. Гэта той рэдкі выпадак абсалютна гарманічнага горада, калі ў ім спакойна і зусім не страшна. Гэта той выпадак, калі горад праглынае цябе з вялікім апетытам і трымае ўсімі сваімі нябачнымі вінцікамі і магніцікамі, ды так, што з’язжаць не хочацца зусім, і гатовы штодня блукаць па адной і той жа Штрассэ унтэр дэн Ліндэн, пад Кугелем, на Алексе, і хочацца яшчэ і яшчэ, бо няма ні прытарнасці, ні назойлівай затлумленасці, ні позіркаў з-пад ілба, ні шэрых вопратак вакол… Горад, дзе за Сцяной пачынаецца сапраўдная Эўропа.

Берлін. У ім камфортна быць сам насам з сабой, і рэзанансна радасна быць побач з сябрамі. Горад, які хочацца есці лыжкай. Горад для шчасця. Горад для людзей.

Berlin People 02

Обо мне

КРИС | Маверик в эмиграции
Беларуска и брецели
42 страны, 5 профессий и шило в ж%

Гуманитарий с дипломом физика
Не эмиграция, а эвакуация!

Читать еще

Моя страничка в FB

Подпишись на рассылку

Оставь свой email — и я обещаю присылать тебе только самое свежее и интересное и не очень часто (я сама ненавижу спам!). 

Бесплатности, лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент в форме дайджеста раз в неделю.

© 2020 •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.