Kryscina.com Consent Management

Эўрарадыё

euroradio
Ужо 2 месяцы я працую на Эўрарадыё.

Гэты тыдзень быў першы, калі я вяла жывыя эфіры: прачыналася ў 3:30, атрымала першы досвед, што гэта такое, калі ў 24 гадзінах умяшчаюцца 2 працоўных дні: гэта калі ты сідзіш за мікрафонам з 5 да 11, потым пачынае срубаць, едзеш дадому паспаць пару гадзінак, прачынаешся а 16, атрымліваеш матэр’ялы для наступнага ранку, еш сняданка-абеда-вячэру і каля 17 усажваешся за напісанне сцэнара на наступны дзень. Пісаніна атрымліваецца каля 15 старонак, пісаць часам прыходзіцца дапозна, асабліва, калі па ходу напісання ўзнікаюць заўвагі і прапановы начальства, нешта перапісваць, нешта самастойна рэзаць і міксаваць з гукарэпаў, таму недзе а 22 я адліпаю ад кампа, застаюцца сілы толькі на душ і спаць, бо заўтра пад’ём у 3:30..

Дзякуй богу, гэта не 7, а толькі 4 дні на тыдзень сумарна.

Дык вось! Раз ужо ўсё праз такія пакуты, то было б прыемна, калі б нехта з вас пачуў вынікі ў жывым эфіры 🙂 Я буду вельмі рада адчуваць вашую прысутнасць 😉 Ну, калі не з пустэчай размаўляеш, ужо нашмат лягчэй, самі разумееце… Мы з дыджэям Дзянісам Дзюбам вядзем жывы інфармацыйны эфір у СЕРАДУ-ЧАЦЬВЕР-ПЯТНІЦУ з 6 раніцы (па-бел. часе) да 9, а да 12 я ў асноўным чытаю навіны і маральна дапамагаю дыджэю 🙂 Лінк на паток радыё для свайго плэера можна здабыць на сайце радыё і ТУТ таксама. Буду рада пачуць ваш фідбэк 🙂

P.S. Мне вельмі важна верыць у арганізацыю, у якой я працую, інакш працаваць добра не атрымліваецца. І я адчуваю, што нарэшце мая вера да мяне вярнулася 🙂 І яшчэ: вельмі прыемна працаваць на АДНОЙ працы, калі можна аддавацца ёй па максімуме, бачыць аддачу, бачыць падтрымку калег і чуць падзякі начальства. І вось яшчэ што цікава: 2 месяцы пастаянна слухаю Эўрарадыё як спажывец, аналізую і кантэнт, і музыку. І ведаеце, што я аб’ектыўна магу вам сказаць? Я шкадую, што не слухала пастаянна яго раней. Напрыклад, што да плэйліста, дык я проста ў экстазе. Бяру свае словы абурэння «а пачыму нельга прапаноўваць песні?!» назад: там усё і так ВЕЛЬМІ гарманічна падабрана.

Viva La Euroradio 😉

Photo by Jonathan Velasquez on Unsplash

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.