Kryscina.com Consent Management

Чаму я вярнулася ў Беларусь

Прыняць рашэнне дапамагаюць сітуацыі, вандроўкі, людзі, азарэнні і словы. А потым, калі недзе глыбока ўнутры рашэнне ўжо даўно прынятае, варта аднаго слова, адной неасцярожнай фразы каб сказаць: "Паехала-ка я дадому!".

Прыняць рашэнне дапамагаюць сітуацыі, вандроўкі, людзі, азарэнні і словы. А потым, калі недзе глыбока ўнутры рашэнне ўжо даўно прынятае, варта аднаго слова, адной неасцярожнай фразы каб сказаць: «Паехала-ка я дадому!».

У маім выпадку гэта была мілая полька, якая паказвала мне пакой, які я збіралася глядзець. І ўжо амаль пагадзілася: мілы пакойчык, 7 паверх, 15 хв пешшу да працы, усе ўмовы для спакойнага жыцця, кэрыфюр пад бокам… Але вось яна бярэ і кажа: «Ведаеце, да вас у мяне тут жыла ўкраінка» — і я выходжу з гэтай кватэры і мяне накрывае. Нейкая украінка… Цяпер нейкая беларуска… А яна жыве ў сваёй кватэры, у сваёй краіне, а я? Хто тут я? Чарговая замежніца, якая ніколі, ніколі не будзе сваёй, хоць ты інтэгруйся з усіх сіл.

Вырашана

І вось, пакуль ішла да працы, вырашыла ехаць у Беларусь. Я можа і ідэаліст, але я не лічу сябе ў праве жыць пастаянна ў той краіне, якую не я будавала, на якую я ніяк не ўплываю і не магу паўплываць. Можа, я калі-небудзь туды вярнуся, можа, я аднойчы паеду пажыць яшчэ недзе, але калі ёсць магчымасць жыць дома — трэба жыць. І калі ёсць магчымасць вярнуцца, калі вы лічыце, што хоць крыху зразумелі гэтае жыццё і да таго ж задаўбала шукаць сабе апраўданні — трэба вяртацца. Мне падаецца, што калі беларусы пачнуць вяртацца і бачыць рашэнні там, дзе раней бачылі праблемы — мы заслужым сабе і бязвізавы рэжым у весь вялікі цікавейшы заходні свет, і лепшую ўладу, і лепшае жыццё ў цэлым.

 

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.