Зараз я ў аэрапорце Ёханэсбурга і пакуль хапае батарэі на кампе, можна запосціць фотак, таму што мае шчаслівыя мімімі вам адтуль не пачуць, а значыць віжуал — нашае ўсё!

Я нават ня ведаю, з чаго пачаць расповед 🙂 Час праляцеў так імгненна, што я дасюль не веру, што гэта ўсё было насамрэч.

Напэўна, я ўсё ж апішу ўсе гэтыя эмоцыі і ўражанні падрабязна і ў больш літаратурнай форме, чым пост у блогу, але пра гэта пакуль рана казаць 😉

Калі каротка: я вяртаюся з афрыканскага падарожжа, Варшава - Франкфурт - Ёханэсбург - Кейптаўн - Мыс Добрай Надзеі 🙂 Фоткі буду выкладваць пад настрой, храналагічны парадак - гэта сумна 🙂 Але пачну ўсё ж з вылета.

Дарога

Дарога заняла 2 гадзіны да Франкфурта + 10 з нечым гадзін да Ёбурга. Пакуль ляцелі над усёй Афрыкай, Зямля ў гэты час варочалася праз ноч. Над экватарам моцна трэсла, я амаль не спала. South African Airlines вельмі прыемныя, у палёце раздаюць наборчык з неабходнымі прадметамі а-ля падарожнай зубной шчоткі і гд, я папрасілася сесці ля вакна, дык мяне перасадзілі на месца над крылом ля аварыйнага выхаду і навучылі, як праводзіць эвакуацыю самалёта, ок 🙂

Афрыка сустрэла шчыльнай воблачнасцю ў першы дзень. Аблокі былі ажно да вышыні 11.000 м, я не магла паверыць сваім вачам! Але ўжо на заўтра вылезла сонца і нагрэла паветра ажно да 27 градусаў! Далей было толькі гарачэй. Вось ён, Ёханэсбург. Правабаковы рух, залатыя шахты паабапал дарогі, шматпавярховікі і трушчобы, чорныя і белыя. Хоць я была настроеная на пазітыў, некалькі знаёмых распавялі, што тут высокі ўзровень злачыннасці і ў цэнтр ледзь не савацца, а калі ідзеш - хаваць камеру і сачыць за торбай, таму што арудуюць банды і высокая ступень крадзяжоў і нападаў. А яшчэ тут у 30% насельніцтва - СНІД.

Вось гэтыя жоўтыя горкі - былыя залатыя шахты. У часы апартэіду тут здабывалі золата, таму ландшафт горада разнастайны, а раней была амаль раўніна.

Вось так было ў другі дзень. Прыехаўшы з -20 я доўга не магла прызвычаіцца і арганізм быў у шоку)

Кола агляду з футбольнымі мячыкамі-кабінкамі, недалёка ад вялікага стадыёна, пабудаванага спецыяльна для сусветнага кубка па футболе пару год таму.

А вось і сам стадыён.

У Афрыцы дрэвы вось такой вышыні 🙂

Працяг будзе...

Обо мне

КРИС | Маверик в эмиграции
Беларуска и брецели
42 страны, 5 профессий и шило в ж%

Гуманитарий с дипломом физика
Не эмиграция, а эвакуация!

Читать еще

Моя страничка в FB

Подпишись на рассылку

Оставь свой email — и я обещаю присылать тебе только самое свежее и интересное и не очень часто (я сама ненавижу спам!). 

Бесплатности, лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент в форме дайджеста раз в неделю.

© 2020 •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.