
Канада [4]: Дзень у Манрэалі
Тут шырока, рукамі не абняць, і высока, так, што баліць шыя за першы дзень. Тут вялікія машыны і жвавыя людзі, якім пофігу, што пра іх думаюць астатнія.
Тут шырока, рукамі не абняць, і высока, так, што баліць шыя за першы дзень. Тут вялікія машыны і жвавыя людзі, якім пофігу, што пра іх думаюць астатнія.
Схадзіла сёння ў англіканскую царкву. Ногі самі прынеслі. Спадабалася вельмі!
Вось тут, куды мяне прывёз хуткасны аэрапортавы аўтобус №747, стаяла хвілін 5 і не магла надыхацца незнаёмай, празрыстай, чужой восенню. Параўноўваць ўнутраняе заміранне ад розных новых гарадоў — тое самае, што параўноўваць чырвонае з халодным.
Варшава — Парыж — Манрэаль — Таронта — Ашава — Ніагара — Манрэаль — Амстэрдам — Варшава! Вярнуся 11 верасня. Будзе шмат фота 🙂 А пакуль — самалётнае-трансатлантычнае 😉
© Christina Bodendorfer, 2023 • Все права защищены
При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.