Перу [6]: Ферма pisco і вёска шаманаў

Перу [6]: Ферма pisco і вёска шаманаў

Нас прывезлі на ферму па вырабу нацыянальнага моцнага алкагольнага напою з дзіўнай назвай піска (pisco). Ну, з песні слова не выкінеш! Малады чалавек вядзе нас паказваць іх расліны і іх мініферму.

Peru [143]

Нешта распавядае пра кветку.  Я не слухала 🙂

Peru [146]
У яго за спіной — сакрэтныя графікі працэса.

А тут нам зрабілі дэгустацыю. Гарэлка і гарэлка, я паспрабавала крышачку, пакруціла носам – і астатняе за мяне пілі сябры)) Праўда, калі справа дайшла да лікёраў, я ажывілася. Лікёр з вяршкамі і з БУЛЬБЫ! Так, з салодкай мясцовай бульбы!

Peru [150]

У выніку мы не стрымаліся і набылі бутэльку на ўсіх. Ужо надта файны быў лікёр!

Peru [152]
Потым нас павезлі на шакаладную фабрыку. Паглядзелі, як перуанцы рукамі лепяць ілітнэ шакаладныя цукеркі 🙂
Peru [157]
Ну і нарэшце мы трапілі ў вёску шаманаў. Вееельмі бедны раён, але вельмі жывы і сапраўды незвычайны па атмасферы. Зусім адрозны ад таго, што мы заўважалі ў горадзе. Шмат дзяцей! Няма дарог. Вялічэзныя дрэвы і шмат-шмат пылу і бруду. Але пазітыву ня меньш!
Помнік вядзьмаркам.
Peru [162]

Peru [163]

Заходзім да шаманаў і да хірамантаў. Тут у іх маленечкі камьюніці-хаўз.

Peru [164]

Як вам столік? Спіл дрэва!

Peru [165]

У двары мы заўважаем гэта 🙂 Дзеці плёскаюцца ў ... пене!

Peru [166]

Peru [167]

Зайшлі ў піраміду вядзьмарак. Кажуць, усё пакінулі так, як мусіла быць пры іх жыцці. Цяпер іх тут ужо няма.
Peru [168]
Потым мы хадзілі да хіраманта і ён нам па чарзе гадаў. Вельмі незвычайны досвед і  нечаканыя прадказанні! У мяне ёсць год, каб усё спраўдзіць 😉
Total Views: 241 ,