Перу [5]: 300 км на поўдзень — Іка

Перу [5]: 300 км на поўдзень — Іка

Ехалі ўсляпую, нават пагугліць не давялося, не было калі. Паехалі мы на аўтобусе фірмы CruizDelSur: аўтобусы двухпавярховыя, але крыху раздоўбаныя ўжо, падумалася, што такім будзе PolskiBus праз год дзесяць 🙂

Мы прыехалі ўночы, нічога, акрамя рыкш, як у Індыі, не пабачылі. Таксоўка каштавала нейкіх смешных грошай, а-ля $2 за 15 хв углыб горада. Засяленне ў хостэл — гэта быў асобны нумар, канешне. Уладальнік хостэла, ён жа вартаўнік, не разумеў ні слова па-ангельску (потым мы даведаемся, што гэта наша вялікая праблема: тут НІХТО не разумее ні слова па-ангельску)), не разумеў што такое "мы зарэзервавалі пакоі ў інтэрнэце" і г.д. З горам папалам нам выдалі пакоі і мы пайшлі спаць.

А на раніцу мы пабачылі гэта...

 

Peru [97]

Цудоўныя афішы.

Peru [98]

Таксоўкі.

Peru [99]

Лебядзеў напісаў бы пра гэтае месца як пра звалку і сметніцу, але я тут пабачыла шмат сонца і колераў. Так, будынкі стаяць разбураныя пасля землятрусу ў 2000-нейкім там годзе, ніхто іх не зносіць і не адбудоўвае, стаяць сабе і стаяць, паціху развальваюцца... Але цэнтр горада вельмі мілы і ўтульны, бедната, канешне, але ж "душа" горада вельмі чыстая і прыемная.

Peru [100]

Peru [101]

Peru [102]

Peru [103]

Таксісты ездзяць з мяккімі мімімішкамі! Чаму — паняцця не маю 🙂

Peru [104]

Там ужо пачынаецца пустыня. Увесь горад - гэта вялікі оазіс у пустыні. Налева - паласа пустыні ў 30 км і потым акіян, направа - пустыня і Анды. Калі тут здарыўся землятрус, мясцовыя распавядалі, як воду ім вазілі з Лімы, бо былі перабоі з падачай вады праз водаправод, дык на трасе стаяла "водная мафія" і забіралі воду ў машын пад пісталетамі.

Peru [106]

Пасля таго, як мы спрабавалі зрабіць замову нашага першага абеда ў адной з рэстарацый у цэнтры, на нас збёгся паглядзець увесь персанал. Мы і мычалі, і бэкалі, карацей, гулялі ў кракадзіла ў прамысловых масштабах, каб нас нарэшце пакармілі! Нам намалявалі вако: тое, з чаго быў зроблены стэйк 🙂

Peru [107]

Peru [108]

Машынкі. Гэта паліцэйская.

Peru [109]

Peru [110]

Peru [111]

Мандарыны за $0.6

Peru [112]

Ананасавы фрэш на вуліцы. Як у Інданэзіі 🙂

Peru [113]

Машынка.

Peru [114]

Peru [115]

Рыкшы.

Peru [116]

Бачныя разбураныя дамы.

Peru [117]

Peru [118]

І вось.

Peru [119]

Галоўны касцёл.

Peru [120]

Peru [121]

Peru [122]

Peru [123]

Школьніца.

Peru [124]

Ку-ку 🙂

Peru [125]

Peru [126]

Peru [127]

Ад'ехалі 5 км ад цэнтра.

Peru [129]

Вако 🙂

Peru [130]

Peru [131]

Peru [145]

Унучка Нэльсана Мандэлы.

Peru [151]

Зорка нябачнага егіпецкага фронта 🙂

Peru [153]

Перуанскія могілкі.

Peru [155]

Peru [158]

На нас глядзіць мяккі воўк з вакна.

Peru [159]

Peru [160]

Peru [161]

Трафік.

Peru [203]

Будучы прэзідэнт Перу. Мелі гонарр з ім вячэраць 🙂

Total Views: 264 ,