Перу [3]: Ліма & Assembly

Перу [3]: Ліма & Assembly

Peru [38]

Вось такія прыгажуны раслі побач з адной з кавярняў ля гатэля.

Peru [39]

Аўтобусы.

Peru [40]

Peru [41]

На вуліцы шмат паліцыі. Вельмі прыгожая форма. Жанчыны-паліцэйскія — асабліва прыгожыя!

Peru [42]

Ля офісных будынкаў.

Peru [45]

Вось тут за плотам нейкія разваліны, старыя піраміды, якія зараз рэканструіруюцца. Унутры мы не пабывалі, не было часу. А гэтая фотка з таксоўкі мне чымсці спадабалася.

Peru [46]

Шмат жывёлаў. Вось вавёрка, напрыклад)

Peru [47]

Вось гэтыя дзівосы прадаюцца на кірмашы. Шкатулка ручной працы і шалёных коштаў. Ды яшчэ і вельмі страшна пакоцаць у далёкім пералёце!

Peru [48]

Peru [49]

Затое папрывозіла сябрам такіх зімовых шапак з шэрсці альпакі, гэта такая перуанская лама. Якую жыўцом я так і не пабачыла ў натуральным асяроддзі, бо ў Мачу Пічку мы так і не патрапілі. Апынулася, што ўсе перуанскія лоўкосты, на якія я разлічвала, заламілі не_грамадзянам Перу шалёныя кошты, утрая большыя, чым былі паказаныя ў інтэрнэце. Чытайце дробны шрыфт, называецца =/ Ну, але мы спантанна вырашылі, куды мы паедзем замест Мачу Пікчу, але пра гэта — пазней.

Peru [52]

Цукерачкі з Філіпінаў ад знаёмай 🙂

Peru [53]

Не, гэта не морква. Гэта жоўтая салодкая бульба!

Peru [54]

Шыкоўны прыкід, праўда? Асабліва ўлічваючы тое, што гэты мілы служачы гатэля недзе 2 метра з хвосцікам вышынёй 🙂 Шкада, на фота гэтага не бачна, а сфоткацца з ім у мяне не хапіла нахабства)

Peru [55]

Гэта — нацыянальны дрынк, піско. Канкрэтна гэты — Pisco Sour, падаецца кактэйлем з ананасавым фрэшам. Ну, самагонка і самагонка, гэта я зразумела ўжо потым, калі пабачыла ў музеі, як яго робяць. Бачыла самагонны апарат памерам з дом і не аслепла! :))

Актывістка з Бахрэйна, якая адвучылася ў Брытаніі і вярнулася. Дачка лідара мясцовага супраціву, які зараз знаходзіцца за кратамі. Пасля ейнага спіча ўся заля хлопала стоячы. "Вось якімі вырастаюць мусульмане, калі ім даць нармальную адукацыю" — сказаў мне сябра-мусульманін пасля.

Peru [59]

Вось гэта вечар, калі мы пабывалі ў старым горадзе. Вось тыя двое праз пару секунд пасля гэтага кадра прапануюць нам какаін і гашыш 🙂 Ах, мясцовы каларыт!

Peru [60]

Peru [61]

Вось з гэтых шапікаў я ўмімімікалася. Яны такія малюсенькія, што мне падаецца, там нават сесці няма дзе і што прадаўцы стаяць цэлы працоўны дзень!

Peru [62]

Пасля таго, як я пабачыла, што амаль ва ўсіх таксоўках у Перу стаяць такія абаронныя краткі для кіроўцы, падумалася, што лепш тут усё ж не жыць 🙂

Peru [64]

Вуліцы Лімы.

Peru [63]

Total Views: 337 ,