Прэса: па той бок барыкад

пресса
Учора я атрымала сваё першае пасведчанне “Прэса”! І гэта пры тым, што журналістыкай я ўжо займаюся амаль пяць год!

Учора я атрымала сваё першае пасведчанне “Прэса”! І гэта пры тым, што журналістыкай я ўжо займаюся амаль пяць год!

А сёння атрымалася ўпершыню адчуць на сабе сэнс гэтага слова на канферэнцыі высокага ўзроўню: мяне тройчы пры ўваходзе ў розныя будынкі адганялі ад натоўпу ўдзельнікаў (так шмат знаёмых, а прыходзілася тусіць адной!), бо, відзіцелі, “прэса входзіць по той строне”. Я зараз у Кракаве, на канферэнцыі “HIGH LEVEL democracy meeting, 10th Anniversary Community of Democracies”.

MEDIA

Свой бэдж “MEDIA” я адваявала на ўваходзе: ехала без акрэдытацыі, затое была поўная намераў прарвацца на падзею. У выніку я хвілін 40 акучвала розных людзей на рэцэпцыі, і ў выніку мне далі пропуск!

кристина карчевская журналист

Хілары!

Гэты пропуск трэба прыкладаць да спецыяльных стоек на ўваходзе, і недзе мяне прапускала, а недзе не. Адзінае, што я згубіла, не зарэгістраваўшыся загадзя на сайце – гэта тое, што мяне не прапусцілі на прэс-канфу да Хілары Клінтан. Але тлуставата мне было б нейк для першага разу! 😀 Таму я не расстроілася моцна.

Упершыню знаходжуся “па той бок” канфы, разам з журналістамі, гляджу, як яны страчаць тэксты, зліваюць аўдыё, падрубаюць дыктафоны наўпрост да пультоў (О_о), на якія падаецца гук з мікрафонаў. Халера, гэта ж столькі новага цяпер асвойваць! Як занава нарадзілася 🙂 ТААААК захапляе! Шчасце-радасьць!

Photo by Anshu A on Unsplash

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.