Kryscina.com Consent Management

Еўратрып’12 [4]: Дзень у дарозе: Аахен і Маастрыхт

Панядзелак, які пачынаецца і складаецца з дарогі і новых гарадоў, ідэальны :) Роўна месяц таму, 25 чэрвеня я выправілася з Хаана, Нямеччына ў Маастрыхт, Нідэрланды. Праўда, дарога апынулася з прыгодамі, але пра ўсё па парадку.

Нямецкая чыгунка здзівіла: замест таго, каб спакойна набыць квіток і ехаць з кропкі А ў кропку Б, мне прыйшлося змяніць некалькі цягнікоў у розных «вузлавых» гарадах. З іншага боку, гэтая арганізацыя падарожжа цікавей, можна размяцца, пакуль бегаеш з аднаго перона на іншы ў розных гарадох, і калі спознішся, хутка будзе наступны, ты проста сядаеш па тым жа квітку, бо час значэння не мае. У квітку прапісана ў якім горадзе на якую платформу цягнік прыбудзе і ад ягой адправіцца наступны.

Але ладна б гэта была ўся складанасць гэтай дарогі! Па дарозе да Аахена, дзе я мусіла набыць квіток праз мяжу ў Маастрыхт, у тунэле загарэўся іншы цягнік і таму ўсіх высадзілі ў нейкай вёсцы пад Аахенам і прыйшлося далей дзейнічаць па інтуіцыі. Знайшла аўтобус, які ехаў на аўтавакзал, а таксама аўтобус да Аахена і потым пешшу і пасля апытання мінакоў, знайшла месца прыпынку недарагога аўтобуса да Маастрыхта (5 еўра, там усё вельмі блізка). Вырашыла, што раз ужо мяне лёс занёс у нечаканы і незапланаваны для мяне горад, то чаму б не правесці там гадзінку. Аббегла цэнтр, пасідзела на лавачцы, з’ела булачку, адчула атмасферу — і бягом на аўтобус!

Даехала хутка, мяне сустрэў сябра, накарміў бананамі, паабедавячэралі на беразе ракі, прагуляліся па горадзе. Столькі кветак! Столькі зеляніны! Нават тое, што надвор’е было то дождж, то сонца, дадало каларыту і прэлесці гэтаму дню. Уночы мы ўтрох — наш сябра Джыммі і мы з Алесем на роварах — выправіліся ў Бельгію, у начнік за вадзічкай. Упершыню самастойна перасякла дзяржаўную мяжу на транспартным сродку, хехе!

Еўратрып

Лісцік дрэва гінгко. У Гомелі ёсць два такіх дрэва, і мы мелі такую прыкмету ў дзяцінстве: трэба знайсці лісцік пад дрэвам на зямлі і загадаць жаданне — я так аднойчы рабіла і жаданне тады споўнілася праз некалькі год. Цяпер таксама загадала 🙂

Быў цудоўны закат над Бельгіяй!

Еўратрып

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.