Здзейснілася мая даўняя мара: паказаць сястры тое, што бачу і люблю я. Забраць яе ў маленькую вандроўку. Першы раз у Еўропе!

У тым жа ўзросце, у якім Еўропу ўпершыню пабачыла я. Па праграме ў нас яшчэ некалькі мясцінаў, але мы ўжо пабывалі ў Сопаце і Гданьску, у варшаўскім заапарку, у планетарыі і ў Цэнтры Каперніка.

Асобныя падзякі PolskiBus.pl: за €25 за дваіх атрымалася праехаць з Варшавы да Гданьска і адзін за адныя суткі, кіроўцы вельмі акуратныя, але вееееельмі хуткія (другі паверх рэальна падскокваў на некаторых участках дарогі!), а падчас вандроўкі яшчэ і разносілі ежу! Печыва, круасаны, сок, негазаваную вадзічку, а ўвечары - марозіва! О_о Вельмі прыемна і міла! Шчыра раю ўсім!

Nicole in Poland [8]

Nicole in Poland [15]

Першы раз бачыць жырафаў!

Nicole in Poland [17]

А гэта ўжо ў Цэнтры Каперніка.  Для мяне там кожны раз нешта новае! Гадзінныя чэргі сябе апраўдваюць і акупаюць. Кожны раз хаджу і атрымліваю велізарны зарад пазітыву, бачу новыя экспазіцыі, разглядваю і "праходжу" тыя экспанаты, якія не паспела за папярэднія разы. У гэты раз заўважыла крутую выставу па оптыцы і ўпершыню была ў іх планетарыі. Ну а колькі захаплення было з мелкай, дык гэтага словамі не апісаць 🙂 Нават не чакала такой рэакцыі! 🙂

Варшаўскі Планетарый 3D апынуўся нечакана клёвым! Пасля Хемісферыка (шараабразны кінатэатр у Валенсіі) я думала мяне ўжо нічым не ўразіш у кінагаліне, але не! Тут стужка экспануецца на ўвесь купал, а не на частку, ну а эфект аб'ёму вельмі рэальны: заля пішчала і скакала, а гэта паказальнік! 🙂

Обо мне

КРИС | Маверик в эмиграции
Беларуска и брецели
42 страны, 5 профессий и шило в ж%

Гуманитарий с дипломом физика
Не эмиграция, а эвакуация!

Читать еще

Моя страничка в FB

Подпишись на рассылку

Оставь свой email — и я обещаю присылать тебе только самое свежее и интересное и не очень часто (я сама ненавижу спам!). 

Бесплатности, лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент в форме дайджеста раз в неделю.

© 2020 •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.