Яшчэ ўчора ўвечары, выходзячы з факультэта, выявіла, што сьнег ахінуў наўпрост усё навокал: дрэвы, вуліцы, масты, ліхтары, рэльсы трамваяў, дахі дамоў... А якраз увечары, калі гэта ўсё ПАДСЬВЕЧВАЕЦЦА, якім, халера, становіцца КАЗАЧНЫМ гэты шэры сумны Менск!!!
Цяпер штовечар іду дадому ў поўным замілаваньні, гляджу навокал, радуюся, упітваю ў сябе гэты ЗІМОВЫ ЧАРОЎНЫ настрой, углядаюся ў твары людзей, яны па-новаму сьветлыя і такія ж зьдзіўлена-радасныя, як, напэўна, мой...
За апошнія двое содняў выпала каля 15 см сьнегу.
Праца кіпіць, ні хвіліны вольнай.
Хутка сэсія.
Крэатыў... Крэатыў!!! Засыпаю і прасыпаюся ў галаве з
... Са мной знаёмяцца на вуліцы!
Сіджу дапозна, але... высыпаюся :)