Шаноўныя сябры!
Я ў шоку. Ня ведаю, што рабіць. Парайце.
Сёньня была на канчатковым зборы наконт прома-акцыі: раскрываю карты, гэта будзе прома-акцыя Nestle.
Дык вось, такая, знача, не пабаюся гэтага слова, лажа. Бо людзей жадаючых было зашмат - каля 50, пры тым, што набраць яны мяркуюць толькі 20, калі не меней. Нейкім цудам - дзякуй тым, хто дрэннымі словамі мяне ў той момант узгадваў - я прайшла, заступаю з заўтрашняга дня. Калі там быў прадстаўнік Nestle, моўнае пытаньне неяк не ўзьнялося. А калі прадстаўнік сышоў, засталіся толькі мэнэджэры прома-цэнтру, адзін зь іх мяне запісаў, потым падумаў і дадаў: "А на акции говорите по-русски!". Фраза не была матывавана нічым - мяркую, ён сказаў так з прычыны "як бы чаго не выйшла", а не таму, што кампанія супраць беларускай мовы. Прычым іньшы мэнэджэр на гэты конт заўважыў што, маўляў, усё гут, дзьве дзяржаўных мовы, размаўляйце, на якой хочаце.
Вось зараз сіджу і думаю: што рабіць? Не, мне не складана размаўляць па-расейску на акцыі, ды толькі акцыя разьлічаная на пазітыў і на размовы з людзьмі, а па расейску ў мяне ўжо, нешта, шчыра й не атрымліваецца... Плюс: мне месцамі складана словы падабраць.
Толькі ёсьць адна рэч, якая мну турбуе: як перакласьці іх слоганы: "Проявите свою нежность... Нежнее нежного.... Нежный шоколад" - не "пяшчотны" ж чакалят, блін!...