Еўратрып’12 [6]: Валенсія

Зараз распавяду вам пра маю 29 краіну і пра тое, як я трапіла з Берліну ў Валенсію абсалютна бясплатна.

У працяг пастоў пра Еўратрып-2012.

Мае любімыя немцы настаялі на тым, каб я засталася ў іх на адну ноч у Хаане і не адпусцілі ночыць у аэрапорце Дзюсельдорфа. Пітэр вярнуўся з працы каля 2 ночы і ўжо ў 5 роўна ён стаяў гатовы, у шыкоўным касцюме, гатовы да новага працоўнага дня і да марш-кідка са мной на барту ў аэрапорт. Аэрапорт я так і не паглядзела, бо прывезлі мяне роўненька за 10 хвілін да бордзінга: ох ужо гэтыя немцы! Была б я адна, я б прыпёрлася, як заўжды, за 2 гадзіны 🙂 Таму аэрапорт Дзюсельдорфа агледзець не паспела.

Мой самалёт адвёз мяне ў Берлін-Тегель, адтуль праз 3 гадзіны ў мяне быў самалёт на Валенсію. З выбарам горада выйшла вельмі спантанна! Справа ў тым, што мне хацелася ўсё ж пабачыць мора за гэтае лета, ну хоць на пару дзянёчкаў, а так як я выбрала наведаць сяброў у Еўропе, грошай на мора ўжо не заставалася. Тады я ўзгадала, што я карыстаюся праграмай Miles&More, картку я завяла пасля свайго першага пералёта Люфтганзай на нейкую канферэнцыю даўным-даўно. Ну і вось, за гэты час на карце назбіралася дастаткова міль, каб «набыць» за мілі бясплатны пералёт у любую кропку Еўропы з прапанаванага спісу. Былі варыянты і з Амстэрдамам, і з Парыжам, і з усемагчымымі Барселонамі, але я адмяла відавочныя варыянты і знайшла незнаёмы горад на моры (на карціначцы-прэўю было ўзбярэжжа :)). Шэйм он мі — я нават гугліла, дзе ён! Апынулася, Гішпанія. «Ок, — думаю, — Там я яшчэ не была!» — і адным клікам набыла квіток за 5.000 налётаных люфтганзаўскіх міль! Усё астатняе падарожжа паціху сфармавалася вакол гэтых жалезных дат пералёту, бо квіткі, натуральна, без права абмена ці зварота.

Еўра-2012: сапраўдныя нямецкія заўзятары!

Мая птушачка.

Нямеччына…

Кормяць мімімішкамі.

Прыехалі! Вось такія там квіточкі на метро. Кошт праезда — 2.5 еўра.

Valencia [2]

Я жыла ў хостэле Russafa. Від з вакна — на пальму і нейкі касцёл. Прыемнае месца. Тое, што мне было патрэбна: ніякага шуму, адтуль аднолькава блізка і да цэнтра, і да мора. Удалося забукіць нумар на 1-го, тобок не прыйшлося дзяліць пакой з кучай незнаёмцаў. Ад вакзала 10 хв пешшу, да мора — 5 км, таму я кожны дзень наразала як мінімум 10 км туды-назад. І на праездзе эканоміла, і фізпрактыкаванні, чо 🙂

«Не хочэш кебаб? Давайдосвіданья!»

Прывет 🙂 Фоткаць мяне не было каму, прыйшлося так))

Пляж. Ён цягнецца ўздоўж усяго горада. Горад, між іншым, крыху меньш за Гомель, тобок не маленькі. А вось мора на дзіва не бруднае. Ну, не такое бруднае, як, скажам, у падобным па памеры горадзе, напрыклад, у Адэсе.

А вось гэта — Горад Навукі і Мастацтва ў Валенсіі, і пра яго я распавяду пазней.

Еўратрып

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.