Еўратрып’12 [5]: Дзень у дарозе: Эсэн і Хаан

Наступнага дня я выправілася з Маастрыхта ў Эсэн, дзе мяне чакаў мой былы аднакурснік, які зараз робіць Ph.D. у Бохуме.

Мы вырашылі сустрэцца ў Эсэне: больш-меньш вялікі горад, куды нам абодвум было б зручна дабірацца. Асноўным геаграфічным пунктам Эсэна быў вельмі неблагі іх музей сучаснага мастацтва.

Дарога заняла каля 3 гадзін з 4 перасадкамі (ох ужо гэтая дочэбанн!)

Вось нарэшце і Эсэн!

Тут шмат шкляных новабудоваў.

Забаўныя скверыкі і скульптуры)

Мост да музея сучаснага мастацтва

Фоткаць забаранілі. Вось адзінае фота)

Па гарбатцы — і па цягніках!

Вечарам гэтага дня я адправілася назад да мілай сямейкі ў Хаан, каб адтуль у наступны дзень а 5 раніцы адправіцца ў аэрапорт Дзюсіка, даляцець да Берліна і адтуль — да Валенсіі. Крыху дзіўная схема палётаў (не па дарозе), але што паробіш: задоўга да гэтага падарожжа я знайшла для сябе файныя варыянты падарожжа, але пра гэта — у наступным пасце!

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.