Як да нас Yandex прыязжаў
Пра само мерапрыемства мне цяжка сказаць нешта ўцямнае, бо я пабыла на ім ня вельмі доўга з прычыны вяласці дакладчыкаў і аморфнасці інфармацыі, карыснай асабіста для мяне.
Мерапрыемства склала ўражанне нейкага сур’ёзнага навуковага сімпозіўма, дзе ўсе сідзелі рукі на каленках і ўважліва слухалі прамоўцу, што выступаў з трыбуны сцэны пра нейкія дробныя хітрыкі пра пашуковыя запыты і рэкламу ў інтэрнэце. Уразіла колькасць слухачоў – чалавек 500 ў асноўнай канфэрэнц-залі і яшчэ чалавек 80 ля манітора ў кава-зоне. Але потым я супакоіла сябе, што на 9,5 млн чалавек у краіне хоць паўтысячы мусіць гэтым цікавіцца і займацца, інакш байнэт так і застанецца ў зародышы назаўжды.
Вось так выглядала дарога да канфэрэнц-залі, з бакавога ўваходу ў Нацыяналку (свят-свят-свят!)
















