Чым далей у лес, тым больш пэўным становіцца той факт, што я хачу выкладаць і далей. І нешта мне з гэтай нагоды страшнавата... Бо праца даволі складаная і ВЕЛЬМІ непрыбытковая, кажу, бо ўжо ведаю, што малады спецыяліст-педагог з усімі надбаўкамі можа атрымаць максімум 320 кBYR :( У той жа самы час, калі я зараз пайду ў любую камп'ютэрную кантору, у мяне будзе 200, 300, 500 $ без праблем. Калі я пра гэта думаю, я станаўлюся "грууустным пандой" (с) SP

А калі глядзець з іньшага боку... я... я іх ужо палюбіла, гэтых дзетак :) Некаторыя зь іх проста СУПЭР, я шчасьліва працаваць для такіх цудоўных хлопчыкаў і дзяўчат, адчуваць сябе адказнай у пэўнай ступені за іх веды і за іх будучыню...

Павіньшавалі з 8 сакавіка :) Паштоўка "Нашай настаўніцы", а сёньня іньшы клас прынёс чакалятку: "Мы вас у пятніцу шукалі...". І ўрок сёньняшні быў проста дзіўным - мяне з пытаньнямі па тэме затрымалі нават пасьля ўроку... гэта было так незвычайна: адчуваць шчырую ЗАЦІКАЎЛЕНАСЬЦЬ у тым, што ты спрабуеш данесьці))) У мяне няма словаў. У пэўны момант хацелася проста іх усіх абняць :)

Вось дык дылема. Чаму мяне ня дзьве? :( Адна - каб зарабляць грошы, а другая - каб працаваць на карысьць людзям і з задавальненьнем...

Таксама чытайце

  • http://kartouza_by.livejournal.com/ kartouza_by

    Klova ciabie… Škada, što sumiaścić abiedźvie pracy nielha…

  • http://meramo.livejournal.com/ meramo

    Я гэтаксама балдзеў у свой час ад сваіх дзетачак :) Толькі вось нягледзячы ні на што, на веды якія ім можна данесці, на пачуцці і г.д. зразумеў – што гэта не тая сфера, дзе я змагу прынесці найвялікшую карысць. У тым і справа – калі есць адчуванне, што менавіта тут ты зробіш усе, што можна назваць мэтай жыцця – то супер.
    Грошы ж…, настаўнік можа зарабляць у нас 400 баксаў без праблемаў, і можа нават і больш, калі пахаць насамрэч :) Але гэта ўжо другасна. Хаця тут пытанне прыярытэтаў. Трэба слухаць сэрца і ўсе.

  • http://niechta.livejournal.com/ niechta

    Пашанцавала табе зь дзеткамі сапраўды )

  • http://anka_partyzanka.livejournal.com/ anka_partyzanka

    трэба знайсці мужа, які зарабляе шмат грошаў, а самой працаваць на карысць))