Наплыў спраў апошнім часам проста нерэальны: урокі ў школе, потым пары да позняга вечара штодзень, і нават на суботу паставілі лабы па нейкай жудаснай фігні!!! :( Акрамя ўсяго гэтага я спрабую пачаць пісаць курсач (праўда пра што - не маю паняцця!), рыхтую макет кнігі і з усіх сіл стараюся хадзіць на пары ў БелКалегіюм :)

Сёння быў насамрэч выходны. Насамрэч вясна. Добры настрой і ніякай працы. Трэба ўстрымацца ад яе прынамсі да канца дня (яшчэ 7 хвілін ;))). І яшчэ: я загналася і запоўніла нарэшце свае зацікаўленасці ў кантакце. Спэцыяльна для тых, хто ў мяне ўжо пытаўся, што я слухаю і якія мае любімыя фільмы-кнігі (а я ніколі пэўна не адказваю ;)), сардэчна запрашаю ;)

ЗЫ. Mogwai цэлы дзень слухаю... Містэрыя... Я ў захапленні!

Таксама чытайце

  • http://mirritil.livejournal.com/ mirritil

    за фільмы залік, вялікае перакрыжаваньне са мной)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      дзякуй! ;) гэта ж, напэўна, ня ўсё, але па максімуме!!! ;)