Учора і сёньня - прадуктыўныя дні :)
На ўчорашнім карнавале ЧШ, з якога пачаўся шпацыр па горадзе з заходамі ў букіністы, сустрэла чацьвярых сваіх вучняў з гімназіі :) Яшчэ трое мяне не бачылі :)
Учора паглядзелі-ткі "Скафандр і матылёк" у доме Кіно. І яшчэ - "Мара Касандры" - ужо ўдома.
Хачу панапісаць на гэта на ўсё рэцэнзій, як з'явіцца час ;)

Сёньня ўвесь дзень мылі вокны, падлогу, палівалі кветкі, пралі спальнікі (бо сэзон хутка адкрываць ;)) - карацей, грандыёзны tide up :)

І ўвечары шпацыравалі па раёне, пад белымі вішнямі, такі пах, такі пах!...
Хачу на Трасу. Хачу хутчэй травень.
Я чакаю травень, як ніколі нічога не чакала... Потым зразумееце, чаму ;)...

Таксама чытайце

  • http://mshmel.livejournal.com/ mshmel

    “Скафандр і матылёк” добры фільм, а вось “Мару Касандры” яшчэ не глядзеў. Варта?

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Фільм са смятым фіналам, мяне такія бянтэжаць.
      Але мне ён усё ж спадабаўся. Таму кажу – варта ;) Ён нетыповы, праблемны. Зроблены ў Англіі.

  • http://julia_fox.livejournal.com/ julia_fox

    заінтрыгавала)

  • http://praletar.livejournal.com/ praletar

    гы. я паходу вас бачыў па скрыжаваньні Багдановіча-Купалы з акна шыкоўнага белкамунмашаўскага тралейбуса:)