У дзень Незалежнасці падчас святочнага феерверка, пасля палуначы, у натоўпе адбыўся выбух.
Паводле сведчанняў відавочцаў, выбух адбыўся без светлавых эфектаў, але з моцнай выбуховай хваляй. Ёсць пацярпелыя, па папярэдніх звестках каля 30 чалавек, наконт загінуўшых дадзеных няма, але некаторым людзям адарвала пальцы, прынамсі аднаму чалавеку адарвала руку. Паніка пачалася не адразу, бо ўсё адбывалася пад залпы салюта. Пацярпелых размяшчаюць на асфальце, шмат крыві. Але свята не перарываецца, канцэрт не спыняецца.
Зараз месца здарэння ачэплена, разварочваюць машыны, якія едуць у напрамку Стэлы з усяго горада, працуе звыш 10 карэт хуткай дапамогі.
UPD. , ,
