Вялікае перасяленьне

Учора глядзелі кватэру. Хоць яна і пад нумарам “34″, але я не ў захапленьні. Гаспадары хочуць зрабіць дробны рэмонт і накупіць новай мэблі (бо кватэра практычна пустая), і ўвогуле, яны мілыя і прыемныя людзі, але кватэра дужа непрапарцыянальная і няўтульная: лінолеўм паўсюль, калгасная “сценка” (у мяне ад іх нэрвовыя дрыжыкі), планіроўка, як у нейкай маласямейцы, гаўбца няма, ну і вельмі брудны пракураны пад’езд, у якім тусуецца моладзь. Нейк неахвота перад НГ зацейваць рамонт, ну і ў цэлым уражаньне брыдкае (толькі ад кватэры, ад гаспадароў якраз наадварот). Таму пытаньне пра кватэру застаецца актуальным, буду рада падказкам! (акрамя Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Заводскага р-на)

З аднаго боку, шкада, што атрымалася такое экстранае высяленьне з гэтай кватэры, але нельга вінаваціць гаспадыню за тое, што яна разводзіцца і вяртаецца жыць у сваю кватэру… З іншага боку – ёсць некаторыя аспекты, якія я б змяніла. Напрыклад, хачу жыць высока (4 паверх рэальна у пячонках ) і хачу сонечны бок дома. Відаць, усё робіцца да лепшага!

Таксама чытайце

Пакіньце каментар