Вы мяне, канешне, прабачце…
Але вось:
Витебский областной комитет объявил конкурс на лучшую летопись средирайонных, городских комитетов и первичных организаций БРСМ,посвященный 90-летию ВЛКСМ. Конкурс пройдет в два этапа: первый - в районах и городах, второй - на областном уровне.
На протяжении семи месяцев юноши и девушки будут заниматься интересной, познавательной деятельностью: находить информацию, касающуюся истории комсомола Придвинского края в библиотеках, архивах и через общение светеранами. Попутно ребята будут обогащать свои знания дополнительной информацией по краеведению. Школьники и студенты, к примеру, занимаясь созданием летописей, узнают биографии известных людей, которые когда-то учились или работали в их учреждениях образования.
Результатом создания летописей должны стать красочно оформленные альбомы, а также фотоматериалы, в которых будут представлены документальные сведения, события о зарождении и деятельности первичной комсомольской организации Придвинского края.
Кстати, ребята уже успели обнаружить в архивах немало реликвий. Так в Полоцке найден пробитый пулей комсомольский билет.
А сколько еще интересного предстоит найти нашим активистам!
Страшней за ўсё мне за таго чалавека, што вось гэтую ахінею рэгулярна вось піша... Людзі НАСАМРЭЧ упэўнены, што яны займаюцца чымсьці вялікім і істотным, а гэта прагнілая пустая нікому не патрэбная ідэалёгія... Ці яны разлічваюць, што ва ўсёй краіне гэтак жа няма мазгоў, як і ў іх?... Так, нашая гісторыя пачалася з камсамола, з партызанаў і астатняй каляваеннай лабуды... , каб ніхто ніколі не даведаўся, што беларусы існуюць ужо прынамсі паўтысячы год... Сумна гэта ўсё, сумна.







Дарэчы, гомельскi палац ужо адрамантавалi – таксама пласцiкавыя вокны ды дзверы, сучасныя шпалеры. Давялося размауляць з адной жанчынай, якая раней працавала у музеi: фонды расцягваюць…
Придвинский край – звучит почти как Привислянский край.
Нехилый такой намёк.
Ня ведаю, што там думае гэты чалавек аб сваёй справе – велічная яна ці не зуісм – аднак атрымлівае за гэта такія грошы, што на сумленьне й лёгіку можна забыцца. Зрабіць выгляд. Гэта паразыты ў квадраце – ідэалягічныя й эканамічныя…
А гомельскаму палацу, на маю думку, патрэбная ўжо зараз сапраўдная рэстаўрацыя, а ня той турэцкі “эўрарамонт”, які яны там зрабілі. Акрамя ўсялякіх розных хібаў, мяне вельмі моцна ўразіў наццацітомнік Леніна ў адным з кабінэтаў… А гэты плястык на ўваходзе… Куранты б давялі да розуму… Партрэты Кацярыны Другой ледзь ня ў кожным пакоі – нацыянальная гераіня… Сьцены ўжо парэпаліся…
мне заўсёды здавалася што гісторыя гэта гісторыя і што кожнага ў першую чаргу цікавіць уласная…
і я не бачу ніякіх праблемаў у тым што да юбілею арганізацыя ладзіць гэткі сапраўды цікавы конкурс
я канешне разумею што некаторыя лічаць нібыта нашая гісторыя спынілася недзе ў 1569-1795 годзе, а апошнія 90 гадоў у нас увогуле нічога добрага не было, але ж некаторыя з гэтым не згодны..больш таго — для іх менавіта гэты перыяд найцікавейшы…вось калі не спрабаваць зьвязаць радзівілаў і брсм (бо імзо нішто іх не лучыць насамрэч) — што дрэннага ў самі гэтым конкурсе?
ага, уяўляю: новая ўлада каб растлумачыць былым брсмаўцам, а цяперашнім маладафронтаўцам аб ролі Радзівіла, прыдумляе новую гульню: “Радзівіл – праайцец маладога фронту!” ці “Ленін – нашчадак Радзівіла”.
хз мо яно так і будзе..а хутчэй проста пачнуць вынішчаць сучасную гісторыю гэтак сама як сучасная ўлада вынішчае былую
і чаму гэта я зусім не здзіўлены?
А ведаеш – у большасьці няма. :(
Крыўдна, што ў нас усё яшчэ праслаўляюць савок. Гісторыю, канешне, не трэба забываць, але я не лічу, што савецкія часы былі лепшымі для нашай краіны, каб вось так усхваляць і перамогу, і ўсе гэтыя ВЛКСМы…
Самае дрэннае, што ў многіх прадстаўнікоў старэйшага пакалення захаваліся саўковая самасвядомасць і саўковы лад мыслення, якія яны хочуць навязаць маладому пакаленню ў выглядзе БРСМа, такіх вось конкурсаў і іншых ідэалагічных штучак.
Як яны дасталі!!!
я не ведаю што яны хочуць гэтым даказаць…але ..няўжо знойдецца такая колькасьць дзяцей займацца гэтай лухтой…млін..лепей вынікі не ведаць..калі такіх людзей будзе больш15..мае дзецкая псіхіка рухне))
О-хо-хо! З ВЛКСМ — гэта крута! ( і смешна). У Расіі грамадскасць усур’ёз абмяркоўвае правядзенне суда над камуністамі( не цяперашнімі — ранейшымі), суда па тыпу Нюрнбергскага — з асуджэннем усіх злачынстваў, а тут ВЛКСМ!
пайду заб’юся ап сцену… ну што ж у гэтай краiне так усе праз дупу?????????????????
няма словаў, я зноў узбянтэжана…. таму толькі эмоцыі…..