Я ня ўмею пісаць глыбока тэматычныя пасты. Вось і зараз: хацела напісаць уражанні ад кніжкі, а атрымліваецца нейкая каша.

восень

Аналізую жыццё: аказваецца, блог памірае тады, калі прыходзіць твітэр. Я пішу ў яго нашмат больш часта, чым сюды. Нашмат больш верагоднасці, што я напішу адно і тое ж і туды, і сюды. Рэдка наадварот. Зараз... міма мяне прайшла восень. Восень, якую я заўжды адчувала мацней за ўсе астатнія сезоны. Захварэла, шмат часу праводжу indoors, упершыню за доўгі час я здавала набытыя квіткі на цягнік... Не скажу, што гэта моцна мяне расстрайвае, але і не суцяшае дык дакладна. Сагравае душу толькі тое, што я дакладна ведаю, калі да мяне прыйдзе лакальнае лета! Зусім мала бачуся з сябрамі: на іх проста не хапае сіл, бо праца дапазна і аб'ектыўна як можна "зваліць з працы параней" я слаба ўяўляю. Такое магчыма хіба тады, калі праца - нелюбімая. Але ўжо на наступным тыдні збіраюся па чарзе бачыцца з усімі, хто ўжо даўно мяне тузае ў скайпу/фэйсбуку/гуглтоку і рэзонна крыўдзіцца :)

восень

Чамусьці сыходзіць гэтая звычка пісаць. Ці, можа, проста няма аб чым пісаць. Я сёння з цяжкасцю прыдумала, што б такога напісаць у твітэр, а пра блог ужо і думаць не прыходзіцца... Буду спрабаваць (у мэтах эксперыменту!) гэта выправіць.

Адчуваю сябе серыяльным гномам: усё пачалося так бяскрыўдна, з Хаўса... А цяпер: "Як я сустрэў вашу маму", "Усе ненавідзяць Крыса", "Тэорыя Вялікага Выбуху", "Флэш форвард"... мама дарагая! І самае! Самае крыўднае, што яны САПРАЎДЫ цікавыя і мне ні кропелькі не сорамна за такую слабіну.

Працы столькі, што падумалася аб паляпшэнні планавання і арганізацыі працы, але пра гэта - у наступным пасце.

Таксама чытайце