Дагавор аб навуковым і даследчым супрацоўніцтве быў падпісаны паміж Белдзяржуніверсітэтам і сеткай міжнародных цэнтраў рэлятывісцкай астрафізікі (ICRANet). Дагавор прадугледжвае правядзенне сумесных даследванняў у галіне астрафізікі, астраноміі і тэарэтычнай фізікі, арганізацыю семінараў і канферэнцый, абмен аспірантамі, вучонымі, вучэбна-метадычнымі матэрыяламі і курсамі лекцый. Партнёрства разлічана на пяць гадоў. А адно з першых сумесных мерапрыемстваў - Дні астраноміі ў Беларусі - плануецца арганізаваць на базе БДУ ў 2009 годзе, які абвешчаны Міжнародным годам астраноміі.
Блін, як крыўдна - у мяне ўжо выпуск, а ў БДУ нарэшце зацікавіліся астраноміяй!!! Блін, так крыўдна зараз чуць пра зрухі ў гэтай галіне тады калі я ўжо здалася і амаль махнула на даследчую астранамічную кар'еру рукой... Гэта нейкі навуковы эгаізм, я ня ведаю, але як жа крыўдна, калі ты паступаеш у Галоўны Універсітэт Краіны (тм), а там ня тое што факультэта ці нават кафедры астраноміі няма - там нават ніводнага спецыяліста-астранома днём з вагнём не адшукаць! Два апошніх года мой навуковы кіраўнік бачыў мяне... хмм, разоў шэсьць, напэўна. І фразы "дай там полистать то, откуда ты берёшь информацию" з ягонага боку - абсалютны ОК! Так, я напішу дыплом па астраноміі, але блін, мая астраномія застыла на ўзроўні 11 класа, бо за ўвесь час ва ўніверы я не атрымала ні грама ведаў з ягоных сцен! А я так хацела займацца навукай...