Паглядзела новы "шэдэўр журналістыкі" via БТ: гэта "жэсьць як яна ёсьць".
Заадно паглядзела матэр'ял пра "лагеры баевікоў" беларускай апазіцыі і матэр'ял з der_oper - зараз на душы брыдка-брыдка, лепей бы не глядзела. Вось жа сцукі... Такую херню людзям распавядаюць, кашмар, проста ў галаве ня ўкладваецца... Пасьля гэтых бяздарных і перадузятых матэр'ялаў па быдла-тв ролік БелСата выглядаў такім наіўным, такім па-дзяцінству шчырым, што, мне падалося, што пасьля такой нахабнай прамыўкі мазгоў простых, не абцяжараных высокім інтэлектам і глыбокімі ведамі людзей, гэты БелСат яны проста падсьвядома адмовяцца нармалёва разумець... І гэта так прыкра, да сьлёз...

Таксама чытайце

  • http://kazimirauna.livejournal.com/ kazimirauna

    прабач, не па тэме… але!

    слова “кашмар” у беларускай мове няма (жах, жудасць, як прыклады)

    ды шчэ, “не абцяжараных высокім інтэлектам” — абсалютная калька з расейскае мовы. мела быць у сэнсе “обременённых высоким интелеком”? так такога фразеалагізму ў беларускай мове няма. нажаль і прыкра мне, не магу знайсці выразу адпаведнага *пабегла шукаць*, але, на мой погляд, гэта так жа не дапушчальна, як “кропка зроку” (ці ў іншым варыянце “поляду”. маецца на ўвазе менавіта “кропка”)

    • http://kazimirauna.livejournal.com/ kazimirauna

      UPD

      а што датычыцца каліноўцаў, то асноўная праблема “брахалаўкі” — імкненне абразіць усіх і адразу, не падзяляючы. прэцындэнты былі… ты ведаеш не меньш майго. прыкра толькі, што з-за некалькіх быдланоў “быдла-ТВ” (як ты яго сьмешна называеш) брэша на ўсіх :(

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Re: прабач, не па тэме… але!

      Я ніколі нікому не казала, што мая мова – ідэальная. Плюс: я прывыкла паўтараць пачутыя ад сяброў новыя для мяне словы. “Кашмар” – так кажа адзін наш агульны знаёмы, у мяне гэта ад яго, а не з клясічнай літаратуры. А наконт таго, што там “калька”, а што там не – я б яшчэ паспрачалася, бо такі абарот я сустракала ў кнігах.

      Дзякуй за заўвагу.

      • http://kazimirauna.livejournal.com/ kazimirauna

        хм

        ня трэ так радыкальна-адмоўна ставіцца да мяне :)
        я проста вырашыла крыху паправіць, як папраўлялі мяне сябры калісьці :)
        Дзякуй за ўвагу :)

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Re: хм

          Ды ладна, што ты! Дзе адмоўна? Я проста тлумачу, што мая мова месцамі зусім не літаратурная і я некаторыя словы ўжываю аўтаматычна і так, як мне прасьцей. Галоўнае, каб не трасянка, ага? ;) Спакуха, не рэагуй так востра :)