На выходных мяне чакае знаёмая, але зусім не любімая Вільня. Колькі б хто не казаў, што гэта спрадвечны беларускі горад і г.д. я гэтага не адчуваю ні кропелькі. Ну зусім. А навучыцца адчуваць ці адчуць з цягам часу - гэта неяк нават гучыць дзіўна. Адчуваньне ці пачуцьцё прыходзіць у першае імгненьне, а прыходзячым пачуцьцям я не давяраю....
Нарэшце я вазьму ў рукі відэакамеру, я думала, гэты момант настане яшчэ няхутка. Але гэта ўсё будзе, калі я не памру ад насмарку, якім узнагародзіў мяне ўчорашні праліўны дождж і наш шыкоўны беларускі клімат. Ну і ладна. А ў Львове ў пятніцу ўноч увогуле будзе -2, цяпер баюся глядзець, што будзе ў нас...
Апошняя серыя Хаўса выбіла мяне з калеі. Цяпер сіжу і думаю аб тым, як бы дачакацца цяпер кастрычніка і як бедны Хаўс будзе пакутаваць там усе гэтыя месяцы :(