Вакол і ўнутры

Шмат чаго змянілася з падарожжа ў Інданэзію. Нават да фотак рукі не дайшлі яшчэ, як можаце заўважыць ;)

Зараз падводжу вынікі ва ўсіх сферах жыцця. Не пачынала гэта сама, але так атрымалася само сабой ад збегу абставінаў. Змянілася атачэнне, змянілася стаўленне да некаторых рэчаў, але я адчуваю, думаю і веру, што ўсё гэта прывядзе мяне да яшчэ больш цікавага перыяду жыцця. Як рада, што непатрэбныя людзі, людзі-якары, сыходзяць з майго жыцця, адчуваю, як на месца пустэчы, слабасцям і інтравертнасці прыходзіць святло, новыя людзі, новае светлаадчуванне, дакладней, у чымсці нават не новае, а даўно забытае старае, мая сапраўдная сутнасць, сапраўдная я замест мяне-зробленай-кімсці.

Belarusian Spring

Зараз у мяне наперадзе атрыманне правоў, дакументаў з універу, новага пашпарту, новых віз, завяршэнне аздараўлення арганізма, сустрэчы з новымі (і старымі! сапраўднымі!) сябрамі, пераезд са старой кватэры, перавозка-продаж-раздача найменьш важных рэчаў, новы рэжым дня, новы лад жыцця, новая краіна, новая мова і новая праца. Не дакладна, але вялікая мара - каб і новы ўнівер, і, нарэшце, дыплом :) Больш пакуль сказаць не магу - скажу, калі даеду і гэты этап скончыцца – засталося ўжо зусім трошкі, меньш за месяц. Адчуваю сябе нібыта ў нейкім буферы паміж Зямлёй і адкрытым космасам, ад гэтага трохі страшна, але ў крыві азарт і ёсьць час і прастора падумаць і падрыхтавацца да ўсяго вонкавага знутры. Зноў стала чытаць кнігі, бачыцца з сябрамі і глядзець добрыя фільмы, гэта экстаз :) Басейн будзе пікам самавызвалення!

Таксама чытайце

Пакіньце каментар